Перайсці да зместу

Усць-Цылемскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:53, 29 сакавіка 2024, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Усць-Цылемскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 10 360 чал. (2024)[2]
Плошча
  • 42 511,1 км²[1]
Усць-Цылемскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усць-Цы́лемскі раён (руск.: Усть-Цилемский район, комі: Чилимдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Раён размешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Іжэмскім і Удорскім раёнамі, Усінскім гарадскім паселішчам, а таксама з некаторымі раёнамі Архангельскай вобласці і ў прыватнасці з Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёна складае 42 500 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года. У Аўтаномную вобласць Комі (Зыран) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасля ВАВ.

Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю комі-зыран. Асноўнае насельніцтва раёна складаюць рускія (паморы) і ненцы.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У склад раёна ўваходзяць 11 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтр
Ёрміцкае с/п с. Ёрміца
Замежнае с/п с. Замежная
с/п Карові Ручэй с. Карові Ручэй
Нерыцкае с/п с. Нерыца
Наваборскае с/п с. Новы Бор
с/п Окунеў Нос с. Окунеў Нос
Сярэднебугаеўскае с/п с. Сярэднее Бугаева
Уескае с/п с. Уег
Усць-Цылемскае с/п с. Усць-Цыльма
Хабарыскае с/п с. Хабарыха
Трусаўскае с/п с. Трусава

Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і снегаходы. Аўтамагістраляў, якія звязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.

Зноскі