Перайсці да зместу

Il Popolo d’Italia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Il Popolo d’Italia
Выява лагатыпа
Першая паласа Il Popolo d’Italia, якая паведамляе аб уступленні Італіі ў Другую сусветную вайну. Нумар ад 11 чэрвеня 1940 года
Першая паласа Il Popolo d’Italia, якая паведамляе аб уступленні Італіі ў Другую сусветную вайну. Нумар ад 11 чэрвеня 1940 года
Арыгінальная
назва
італ.: Il Popolo d'Italia
Тып штодзённая газета[d] і газета
Фармат шырокафарматная[d]
Заснавальнік Беніта Мусаліні
Выдавец Беніта Мусаліні і Нацыянальная фашысцкая партыя
Заснавана 1914
Спыненне публікацый 1943
Палітычная прыналежнасць Нацыянальная фашысцкая партыя
Мова італьянская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Il Popolo d’Italia (бел.: Народ Італіі) — газета, заснаваная Беніта Мусаліні ў 1914 годзе пасля яго расколу з Італьянскай сацыялістычнай партыяй. Газета прапагандавала мілітарызм, ірэдэнтызм і заклікала да ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну.

Пасля вайны газета стала асацыявацца з новым фашысткім рухам пад кіраўніцтвам Беніта Мусаліні. На працягу ўсяго перыяду фашысцкага праўлення ў Каралеўстве Італія, Il Popolo d’Italia афіцыйна заставалася незалежнай прыватнай газетай, асобнай ад Нацыянальнай фашысцкай партыі і італьянскай дзяржавы. Аднак газета атрымлівала сродкі ад партыі і дзяржавы, а таксама пастаянную падтрымку з боку прыватнага сектара і паслядоўна прасоўвала фашысцкі пункт гледжання на злабадзённыя пытанні[1].

Пасля падзення фашысцкага рэжыму ў Італіі ў 1943 годзе, газета была забаронена.

Зноскі

  1. Lucy M. Maulsby (2014). Fascism, Architecture, and the Claiming of Modern Milan, 1922-1943. University of Toronto Press. p. 137. ISBN 9781442646254.