Бразільскі інтэгралізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг АІБ

Бразільскі інтэгралізм (парт.: Integralismo brasileiro) — палітычны рух з фашысцкай ідэалогіяй[1][2][3], заснаваны ў кастрычніку 1932 яго нязменным лідарам Плініу Салгаду, пісьменнікам, які праславіўся падчас Тыдня сучаснага мастацтва 1922 у Сан-Паўлу. Рух запазычыў асноўныя рысы італьянскага фашызму. Аднак інтэгралісты мелі манарха-фашысцкі палітычны курс, і не прызнавалі расізм, што адлюстравана ў іх слогане «Яднанне для ўсіх рас і народаў» і ў тым што ў партыю прымалі людзей розных рас, у тым ліку неграў.[4] Партыя інтэгралістаў называлася «Бразільскае інтэгралісцкае дзеянне» (парт.: Ação Integralista Brasileira, AIB). Слова «інтэгралізм» выкарыстоўвалася таксама традыцыяналісцкім рухам партугальскіх інтэгралістаў (парт.: Integralismo Lusitano). Сцяг АІБ уяўляе сабой нябесна-блакітнае палотнішча з белым кругам, унутры якога знаходзіцца вялікая грэчаская літара Σ.

Рух меў напаўваенную арганізацыю і ўласную ўніформу, адметнай рысай якой былі зялёныя кашулі. АІБ праводзіла арганізаваныя дэманстрацыі, яе палітычная праграма ўключала непрыманне марксізму і лібералізму, нацыяналізм у кантэксце разнастайнай і памяркоўнай нацыі пад уплывам «хрысціянскай маралі». Як і еўрапейскія фашысты, інтэгралісты абапіраліся на сярэдні клас. Яны прыцягнулі на свой бок многіх афіцэраў, асабліва ў флоце. Стаўленне да яўрэяў было прадметам дыскусіі паміж лідарамі партыі — Салгаду быў супраць антысемітызму, аднак Густаву Барозу, глава Інтэгралісцкай міліцыі (ваенізаваныя фарміраванні) быў вядомы сваёй непрыязнасцю да яўрэяў.[5] Гэта прывяло прынамсі да двух канфліктаў унутры руху, у 1935 і ў 1936, калі Салгаду ледзь не адмовіўся ад кіраўніцтва. Адзін з найгалоўных прынцыпаў інтэгралісцкай ідэалогіі — так званая «ўнутраная рэвалюцыя» або «асабістая рэвалюцыя», падчас якой чалавека падахвочвалі перастаць думаць толькі пра сябе і пачынаў уваходзіць у гіганцкую сям'ю інтэгралістаў, становячыся адзіным з Айчынай, забываючы пра эгаістычныя і «злыя» каштоўнасці. Шаблон:Фашызм

Стаўленне з рэжымам Варгаса[правіць | правіць зыходнік]

Прывітанне бразільскіх інтэгралістаў «Anauê!», што значыць «ты — мой брат!» (лічыцца што яно прыйшло з моў тупі)

У пачатку трыццатых Бразілія перажывала хвалю палітычнага радыкалізму. З-за прыняцці законаў аб працы рабочыя падтрымлівалі ўрад Варгаса, які спаборнічаў з Камуністычнай партыяй Бразіліі за ўплыў на іх. Перад камуністычнай пагрозай, Варгас перайшоў да ўсталявання рэжыму «Новай дзяржавы» (парт.: Estado Novo), заснаваным на падтрымцы правых і жорсткім праследаванні левай апазіцыі. Разам з лева-цэнтрыстамі па-за кааліцыяй Варгаса і разбітымі левымі, Варгас пачаў шукаць супрацоўніцтва з папулярным рухам, каб дасягнуць шырокай падтрымкі.

Да 1935 годзе інтэгралісты, чыя папулярнасць хутка расла, асабліва сярод бразільцаў нямецкага і італьянскага паходжання (сумарная колькасць гэтых супольнасцей складала каля мільёна чалавек), пачалі запаўняць ідэалагічную пустэчу. У 1934 яны накіраваліся на бразільскіх камуністаў, якіх узначальваў Луіс Карлус Прэстыс, і ўцягвалі кансерватыўныя масы ў вулічныя канфлікты з імі. Пасля распаду хісткага саюза рабочых і Варгаса, апошні ўвайшоў у альянс з АІБ. Пачаўся адзін з самых бурных перыядаў у палітычнай гісторыі Бразіліі. Падзеі ў буйных бразільскіх гарадах нагадвалі баталіі на вуліцах Берліна ў 19321933 гадах.

Заход руху[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў 1937 годзе Варгас атрымаў усе дыктатарскія паўнамоцтвы, ён адвярнуўся ад АІБ і 3 снежня абвясціў пра яе забарону. Да таго часу ў партыі складалася каля 200 тысяч членаў.[1] Хоць Салгаду задавольвала правая арыентацыя прэзідэнта, яго ўласныя непрыкрытыя прэзідэнцкія амбіцыі пагражалі ўладзе Варгаса. У 1938 годзе адбылася апошняя спроба інтэгралістаў прайсці да ўлады. 11 мая 1938 паміж поўначчу і дзвюма гадзінамі ночы група з 80 інтэгралістаў пад кіраўніцтвам Северу Фурнье атакавалі прэзідэнцкі палац Гуанабара, каб зрынуць Варгаса. У апошні момант прыбылі паліцэйскія і армейскія часці, у наступнай перастрэлцы пацярпела каля 20 чалавек.[6] Пасля гэтай няўдачы каля паўтары тысяч інтэгралістаў былі арыштаваны, Салгаду высланы ў Партугалію, а АІБ распалася.

Праз некалькі гадоў Салгаду заснаваў новую арганізацыю — Партыю народнага прадстаўніцтва (парт.: Partido de Representação Popular, PRP), паўтаралую ідэі інтэгралізму, але без уніформы, песень, вітанняў і іншай сімволікі. У 1964 годзе многія з былых членаў АІБ удзельнічалі ў ваенным перавароце, які зрынуў Жуана Гуларта.

У наш час у Бразіліі ўсё яшчэ існуюць невялікія групоўкі інтэгралісцкай скіраванасці.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкі біскуп, а таксама вядомы ў Бразіліі сацыяліст Элдэр Камара — былы інтэграліст[7].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Разнастайнасць асобных фашызмаў (англ.) 
  2. Нееўрапейскія фашызмы (англ.) 
  3. Роджэр Грыфін, Мэцью Фэлдман Фашызм: «Эпоха фашыстаў» (англ.: Fascism: The 'fascist epoch')
  4. Відэаролік прысвечаны АІБ
  5. Філіп Рыс, англ.: Biographical Dictionary of the Extreme Right Since 1890, стар. 25-26
  6. Р.С. Роўз англ.: One of the Forgotten Things: Getúlio Vargas and Brazilian Social Control, 1930-1954 — Westport: Greenwood, 2000.
  7. http://www.centenariodomhelder.com.br/vida-filosofia/integralismo (парт.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]