Ірландская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Удзельная вага людзей, якія размаўлялі на ірландскай мове на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі і Паўночнай Ірландыі па стане на 2011 г.

Ірландская мова (ірл.: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірландцаў, нацыянальная і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Ірландыя (разам з англійскай), мова нацыянальнай меншасці ў Паўночнай Ірландыі (разам ольстэрскай шатландскай) і адна з 23 афіцыйных моваў ЕС. Ірландская мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельцкай групы індаеўрапейскай сям'і.

На ірландскай мове размаўляюць каля 130 тыс. чалавек, і каля 1,77 млн. валодаюць ёю як другой мовай. Насельніцтва Ірландыі складае 4 593 100 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ірландскай мовы пачалася з прыбыцця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірландыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных ацэнак, кельты трапілі на востраў паміж 2000 і апошнімі стагоддзямі да н.э.

Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»,[1] ірл.: Gaeilge Ársa) перыяд развіцця з'яўляецца найстарэйшай вядомай формай ірландскае мовы. Вядомыя толькі фрагменты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменні агамічным пісьмом. У 5 стагоддзі мова развілася ў стараірландскую, прыклады якой дайшлі да нас у значных пісьмовых крыніцах, упершыню з'явіўшыся ў лацінскіх манускрыптах у выглядзе нататак і глос. У 10 стагоддзі пачаўся сярэднеірландскі перыяд развіцця, для якога характэрны запазычанні з старанарвежскай пад уплывам войн з вікінгамі. У 12 стагоддзі пачынаецца распад сярэднеірландскай мовы на раннюю сучасную ірландскую, класічную шатландскую гэльскую і мэнскую.

Пагроза існаванню ірландскай мовы з'явілася пасля пачатку ўварвання нарманаў у Ірландыю у 11 стагоддзі, але найбольш сур'ёзнымі ўдарамі па ёй сталі палітычная і рэлігійная нестабільнасць 17 ст., Вялікі голад 1845 - 1849, які прывёў да смерці мільёна носьбітаў мовы з ліку найбольш бедных сямей і эміграцыі яшчэ мільёна, і забарона ўжывання ірландскай у школах, якая дзейнічала да 1871.

Рух за аднаўленне пачаўся ў Белфасце ў пачатку 19 ст. з дзейнасці Уільяма Нільсана і Роберта МакАдама, але буйным ён стаў толькі пасля стварэння у 1893 Гэльскай лігі (Conradh na Gaeilge).

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Конахтскі[правіць | правіць зыходнік]

Манстэрскі[правіць | правіць зыходнік]

Ольстэрскі[правіць | правіць зыходнік]

Лэнстэрскі[правіць | правіць зыходнік]

Усходнія, ленстэрскія дыялекты вымерлі ў 20 стагоддзі, але ірландскай камісіяй па фальклоры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.

Кароткі размоўнік[правіць | правіць зыходнік]

Ірландская мова Беларуская мова
Dia duit Прывітанне
Slán Да пабачэння
Comhghairdeas Віншую
Beir bua Найлепшыя пажаданні
Go raibh maith agat Дзякуй
Cén t-ainm atá ort? Як тваё імя?
Mikalaj is ainm dom Мяне завуць Мікалай
Is as Bhealarúis dom Я з Беларусі
Tá mé i ngrá leat Я цябе кахаю
Tá brón orm Прабачце

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Ірландская — адзіная мова кельцкай групы, якая мае афіцыйны статус ў Еўрасаюзе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя[правіць | правіць зыходнік]

Граматыка і вымаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]