Апалоны (астэроіды): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Дадаем: eo:Apolona asteroido |
др вырашэнне неадназмачнасцяў using AWB (7794) |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
Астэроіды гэтай групы рэгулярна перасякаюць арбіту Землі, таму з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. У канцы [[1960-я|1960-х гадоў]] адносна блізка да Зямлі пралятаў астэроід Ікар. У [[1970-я|1970-х гадах]] вучоныя сталі актыўней шукаць апалоны. У прыватнасці, некаторыя новыя астэроіды адкрылі [[Элеанор Хелін]] і [[Юджын Шумейкер]]. |
Астэроіды гэтай групы рэгулярна перасякаюць арбіту Землі, таму з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. У канцы [[1960-я|1960-х гадоў]] адносна блізка да Зямлі пралятаў астэроід Ікар. У [[1970-я|1970-х гадах]] вучоныя сталі актыўней шукаць апалоны. У прыватнасці, некаторыя новыя астэроіды адкрылі [[Элеанор Хелін]] і [[Юджын Шумейкер]]. |
||
У [[1998]] годзе, сумеснымі намаганнямі [[Ваенна-паветраныя сілы ЗША|ВПС ЗША]], [[Нацыянальнае кіраванне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы|НАСА]] і [[Масачусецкі тэхналагічны інстытут|Масачусецкага тэхналагічнага інстытута]] была заснавана праграма [[LINEAR]], мэтай якой стаў пошук калязямных астэроідаў. Большасцю з іх з'яўляюцца апалоны. У [[2006]] годзе побач з Зямлёй, на адлегласці 432 тыс. км (гэта трохі больш адлегласці да [[Месяц|Месяца]]), пралятаў адзін з апалонаў — {{mpl|2004 XP|14}}, адкрыты падчас праграмы LINEAR. |
У [[1998]] годзе, сумеснымі намаганнямі [[Ваенна-паветраныя сілы ЗША|ВПС ЗША]], [[Нацыянальнае кіраванне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы|НАСА]] і [[Масачусецкі тэхналагічны інстытут|Масачусецкага тэхналагічнага інстытута]] была заснавана праграма [[LINEAR]], мэтай якой стаў пошук калязямных астэроідаў. Большасцю з іх з'яўляюцца апалоны. У [[2006]] годзе побач з Зямлёй, на адлегласці 432 тыс. км (гэта трохі больш адлегласці да [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]]), пралятаў адзін з апалонаў — {{mpl|2004 XP|14}}, адкрыты падчас праграмы LINEAR. |
||
Па стане на чэрвень 2010 вядома 3526 апалонаў.<ref>* [http://www.minorplanetcenter.org/iau/lists/Apollos.html Спіс астэроідаў апалонавай групы] {{ref-en}}</ref> |
Па стане на чэрвень 2010 вядома 3526 апалонаў.<ref>* [http://www.minorplanetcenter.org/iau/lists/Apollos.html Спіс астэроідаў апалонавай групы] {{ref-en}}</ref> |
Версія ад 21:36, 19 лютага 2012
Апало́ны — група калязямных астэроідов, названая ў гонар першага адкрытага астэроіда гэта групы — (1862) Апалон. Да аб'ектаў гэтай групы адносяцца астэроіды, якія перасякаюць арбіту Землі (перыгелій менш 1,017 а. а.) і якія маюць вялікую паўвось не меней 1 а. а. Арбіты большасці з іх знаходзяцца паміж арбітамі Венеры і Юпітэра, аднак ёсць і выключэнні. Так, бліжэй усяго да Сонца прыбліжаецца 2005 HC4 (0,071 а. а., у пяць разоў бліжэй, чым Меркурый), а найбольш аддаляецца ад Сонца 1999 XS35 (35,2 а. а., далей за Нептун).
Апалоны маюць няправільную форму і адносна невялікія памеры, у параўнанні з прадстаўнікамі іншых груп. Найбольшы з іх — (1866) Сізіф, які мае дыяметр каля 8,2 км.
Астэроіды гэтай групы рэгулярна перасякаюць арбіту Землі, таму з'яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. У канцы 1960-х гадоў адносна блізка да Зямлі пралятаў астэроід Ікар. У 1970-х гадах вучоныя сталі актыўней шукаць апалоны. У прыватнасці, некаторыя новыя астэроіды адкрылі Элеанор Хелін і Юджын Шумейкер.
У 1998 годзе, сумеснымі намаганнямі ВПС ЗША, НАСА і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута была заснавана праграма LINEAR, мэтай якой стаў пошук калязямных астэроідаў. Большасцю з іх з'яўляюцца апалоны. У 2006 годзе побач з Зямлёй, на адлегласці 432 тыс. км (гэта трохі больш адлегласці да Месяца), пралятаў адзін з апалонаў — 2004 XP14, адкрыты падчас праграмы LINEAR.
Па стане на чэрвень 2010 вядома 3526 апалонаў.[1]
Некаторыя прадстаўнікі апалонаў
Апалон быў адкрыты ў 1932 годзе, але страчаны і пераадкрыты ў 1973 годзе. Таму яго парадкавы нумар вышэй, чым у некаторых іншых прадстаўнікоў апалонаў, да прыкладу, (1566) Ікара.
Название | Вялікая паўвось, а. а. |
Перыгелій, а. а. |
Афелій, а. е. |
Адкрыты |
---|---|---|---|---|
(1566) Ікар (Icarus) | 1,077 | 0,186 | 1,969 | 1949 |
(1620) Геаграфас (Geographos) | 1,245 | 0,827 | 1,663 | 1951 |
(1685) Таро (Toro) | 1,367 | 0,771 | 1,963 | 1948 |
(1862) Апалон (Apollo) | 1,470 | 0,646 | 2,293 | 1932 |
(1863) Антыной (Antinous) | 2,259 | 0,888 | 3,630 | 1948 |
(1864) Дэдал (Daedalus) | 1,461 | 0,563 | 2,359 | 1971 |
(1865) Цэрбер (Cerberus) | 1,080 | 0,576 | 1,584 | 1971 |
(1866) Сізіф (Sisyphus) | 1,894 | 0,874 | 2,913 | 1972 |
(1981) Мідас (Midas) | 1,776 | 0,621 | 2,931 | 1973 |
(4660) Нерэй (Nereus) | 1,488 | 0,952 | 2,024 | 1982 |
(101955) 1999 RQ36 | 1,126 | 0,897 | 1,356 | 1999 |
2009 DD45 | 1,241 | 0,987 | 1,495 | 2009 |
(136617) 1994 CC | 1,6387 | 0,9546 | 2,3234 | 1994 |
(6489) Голеўка | 2,498 | 0,986 | 4,009 | 1994 |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ * Спіс астэроідаў апалонавай групы (англ.)