А: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: tt:А
JhsBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: lez:А
Радок 40: Радок 40:
[[ky:А]]
[[ky:А]]
[[lbe:А]]
[[lbe:А]]
[[lez:А]]
[[mhr:А (кириллик тиште)]]
[[mhr:А (кириллик тиште)]]
[[mk:А (Кирилица)]]
[[mk:А (Кирилица)]]

Версія ад 19:13, 28 сакавіка 2012

Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

А — першая літара кірыліцы.

Паходзіць з кірылічнай а («аз»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай α(«альфа»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай пісьменнасці. Абазначала неётаваны галосны гук «а» («атласъ», «статутъ»). У сувязі з тым, што традыцыйна-этымалагічны правапіс не дапускаў адюстравання акання («дорога», «комора»), ужывалася радзей, чым зараз. Мела таксама лічбавае значэнне — 1 («адзін»). У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а», сярэдняга рада ніжняга пад’ёму пры адсутнасці ётасці («акно», «вада», «тэатр»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў выразе «Ад а да ч» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а).

Літаратура

  • Булыка, А. М. / А. М. Булыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 7.