Перайсці да зместу

Ж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літара Ж
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ)
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ж, ж — восьмая літара беларускага алфавіта.

Паходзіць з кірыліцкай Ж («жывеце»), якая была ўтворана шляхам далучэння цэнтральнай вертыкальнай рыскі да літары («хер») або падваення літары («зямля»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [ж], пры аглушэнні [ш] (жыто, положыти, ножъ — [нош], стужка — [стушка]). Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу жито, положити тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ж]. Уваходзіла ў склад дыграфа жч (выежчати, дожчъ). Лічбавага значэння не мела. У рукапісах XIV—XVII стагоддзях у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчылінны пярэднеязычны зычны гук [ж] (журавель — [журав’эл’], сцяжына — [с’ц’ажына]), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук [ш] (лыжка — [лышка], вуж — [вуш]). Уваходзіць у склад дыграфа дж (агароджа, ураджай). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЖКК, ЖЭС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне восьмы (група «Ж»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4ж)[1].

  1. а б Ж // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 203. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.