А (кірыліца)
|
Літара А | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |

А, а — першая літара ўсіх алфавітаў на кірылічнай аснове. У стараславянскай азбуцы носіць назву «аз», якая адпавядае сучаснаму беларускаму займенніку «я».
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Узыходзіць да грэчаскай Α, α («альфа»), а тая — да фінікійскага 𐤀 («алеф»), якім пазначаўся гартанны зычны [ʔ]; найбольш распаўсюджаная версія ўзводзіць напісанне алефа да відарыса галавы быка. У кірыліцы выглядае як
, у глаголіцы — як Ⰰ (часта выбар такога напісання для першай літары алфавіта тлумачаць сувяззю з крыжам як хрысціянскім сімвалам).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускай пісьменнасці. Абазначала неётаваны галосны гук [а] (атласъ, статутъ). У сувязі з тым, што традыцыйна-этымалагічны правапіс не дапускаў адлюстравання акання (дорога, комора), ужывалася радзей, чым зараз. Мела таксама лікавае значэнне — 1 («адзін»). У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму і стала адрознівацца як малая, так і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным.
У беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [а], сярэдняга рада ніжняга пад’ёму ў пачатку слоў, пасля цвёрдых зычных і пасля галосных а, у, э (акно, вада, тэатр). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў выразе «Ад а да я» (ад пачатку да канца, поўнасцю, цалкам), у афіцыйных абрэвіятурах (ААН, АТС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «першы» (група «А»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8а).
Прыстаўка «а» (перад галоснымі — «ан») у запазычаных словах абазначае адсутнасць прыкметы, выяўленай асноўнай часткай слова. Адпавядае беларускаму «без» і «не». Напр.: «аморфны» — бясформенны, «асіметрычны» — несіметрычны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Булыка. А // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 7. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- А // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- А // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография / Отв. ред. акад. В. И. Борковский. — 2-е изд., факсимильное. — Л., М. (факс.): Из-во АН СССР; из-во «Наука» (факс.), 1928, 1979 (факс.). — С. 181—182. — 494 с. — 2 700 экз.

