Перайсці да зместу

І (кірыліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І)

Літара І

Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

І, і — дзясятая літара беларускага і дванаццатая ўкраінскага кірылічных алфавітаў. Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісную і друкаваную формы.

І паходзіць з кірыліцкай (І дзесяцярычнае), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай Ι (ёта). У старабеларускае пісьмо перайшла са старажытнарускага, дзе абазначала галосны гук [і] найчасцей перад галоснымі і й (іосифъ, пріехати, синій). Мела лікавае значэнне «дзесяць»[1].

У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання тэкставага помніка. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. 3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Ужывалася радзей, чым зараз, бо паралельна з ёй для абазначэння гука [і] выкарыстоўвалася літара И з Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ηэта») — миръ, чинити, а ў запазычаных словах — ѵ («іжыца») — кѵрилъ, мѵро[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [і] пярэдняга рада верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (ліпа — [л’іпа], нізіна — [н’із’іна]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэнне гукаў [йі] (іскра — [йіскра], ускраіна — [ускрайіна], салаўіны — [салаўйіны], Ільіч — [іл’йіч], аб’інець — [абйін’эц’])[1].

Ужываецца ў выразе Паставіць кропкі над «і» — удакладніць усе дэталі, не пакінуць нічога недагаворанага. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ІКП, ІТК). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дзясяты (група «І»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (кабіна № 3і)[1].

Літара І выкарыстоўвалася ў рускім дарэформенным правапісе, але затым, у 1918 годзе, была канчаткова скасавана.

Табліца кодаў

[правіць | правіць зыходнік]
Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы код Шаснаццатковы код Васмярковы код Двайковы код
Юнікод Вялікая 1030 0406 002006 00000100 00000110
Маленькая 1110 0456 002126 00000100 01010110
ISO 8859-5 Вялікая 166 A6 246 10100110
Маленькая 246 F6 366 11110110
KOI-8 Вялікая 182 B6 266 10110110
Маленькая 166 A6 246 10100110
Windows-1251 Вялікая 178 B2 262 10110010
Маленькая 179 B3 263 10110011

У HTML вялікую І можна запісаць як І ці І, а маленькую і — як і ці і.

  • I лацінскае
  • Ї — ётаваны варыянт І, які прысутнічае ва ўкраінскім алфавіце.
  1. а б в г І // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 226. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.