Перайсці да зместу

У (кірыліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У, літара)
Літара У
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ)
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

У, у — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (20-я ў балгарскім, 21-я ў беларускім і рускім, 24-я ў сербскім і ўкраінскім, 25-я ў македонскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

У стара- і царкоўнаславянскім алфавіце носіць назву «ѹкъ», што азначае «навука, вучэнне, навучэнне». У кірыліцы звычайна лічыцца 21-й па парадку, у глаголіцы па ліку 22-я. Паходжанне літары ў абедзвюх азбуках — дыграф з літар «он» (О) і «іжыца» (Ѵ).

У грамадзянскім шрыфце Пятра I кірылічны «Ѹ» набыў форму сучаснай У.

Напісанне ѹ ў стараславянскіх і старажытнарускіх помніках нярэдка правакуе непрафесійных аўтараў на сцвярджэнне, што гэты дыграф гучаў у старажытнасці, як спараны гук (дыфтонг) [ou], і выкарыстанне гэтага тэзіса для этымалагічных пошукаў. Ніякіх навуковых падстаў для такога сцвярджэння сучаснай філалогіі невядома.

Паходзіць з кірыліцкай Ѵ («іжыца»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Υ («іпсілон»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [у] пасля цвёрдых зычных (гумно, рука), у пачатку слоў ужывалася ў складзе дыграфа ѹ (ѹжъ, ѹмети). Мела таксама лічбавае значэнне «чатырыста». Паралельна з ей для абазначэння гука [у] на раннім этапе развіцця старабеларускага пісьменства выкарыстоўвалася літара ѫ («юс вялікі»): мѫжъ, сѫдъ, пазней — ꙋ («ук»): гꙋба, перꙋнъ. У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпау пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) літара у ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае лабіялізаваны галосны гук [у] задняга рада верхняга пад’ёму (думка, уваход). Ужываецца у афіцыйных абрэвіятурах (УВЧ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаты (група «У»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8у).[1].

  1. а б У // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 572. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.