Щ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Щ, щ (назва: ща) — літара шэрагу славянскіх кірылічных алфавітаў: 27-я ў рускім (літаратурным вымаўленнем лічыцца доўгае мяккае [ш’ш’][крыніца?], але сустракаюцца таксама кароткае мяккае [ш’], дыялектнае[крыніца?] [шш] і састарэлае[крыніца?] [ш’чʼ][1]), 26-я ў балгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ў украінскім (вымаўляецца як цвёрдае [шч]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. З сербскага алфавіта скасавана рэформай Вука Караджыча (заменена звычайна на «ћ» ці «шћ», адпаведна вымаўленню); у македонскім алфавіце адсутнічае з самага яго стварэння ў 1944 годзе. У беларускім алфавіце адсутнічае, замест Щ выкарыстоўваецца спалучэнне «шч». Выключэнне з алфавіта беларускіх выданняў літары щ адбылося толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. ў сувязі з замацаваннем графічнага спосабу перадачы на пісьме асаблівага характару спалучэння гукаў беларускай мовы [шч] у адпаведнасці з афрыкатай рускай мовы[2][3].

У кірыліцы звычайна лічыцца 25-й па парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-й (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў рускай, стаіць пасля Ш), выглядае як і лікавага значэння не мае; у глаголіцы па ліку 26-я, выглядае як і мае лікавае значэнне 800. У стараславянскай чытаецца як [ш’т’], таму што літара паводле паходжання запісвае балгарскі рэфлекс праславянскага спалучэння *tj (наогул, стараславянскія напісанні праз щ і шт лічацца раўнапраўнымі і ўзаемазамяняльнымі), у царкоўнаславянскай — па-рознаму, у залежнасці ад вымаўлення мясцовага насельніцтва.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ў стара- і царкоўнаславянскай азбуках — «ща», сэнс якой невядомы; магчыма, яго і не было (супадзенне з новай сербскай формай «шта» займеннікі «што», якое часам згадваецца, другаснае). Паходжанне літары амаль усе даследчыкі тлумачаць праз нейкую лігатуру, але па-рознаму: асноўныя меркаванні сыходзяцца на Ш+Т (найбольш папулярнае), Ш+Ч (лепш тлумачыць глагалічную форму) і Т+Ш (варыянт М. М. Дурнаво).

Напісанне[правіць | правіць зыходнік]

У старым напісанні хвост кірылічнай літары Щ звычайна працягвае яе сярэднюю мачту; у расійскім грамадзянскім шрыфце зроблены такім жа, як у літары Ц; у далейшым меў і мае некалькі розных формаў у залежнасці гарнітуры, але звычайна пабудаваны аднолькава з Ц таго ж шрыфта. У басанчыцы сустракаецца напісанне, калі не хвост спускаецца пад радок, а ўся літара падымаецца і набывае прапорцыі, блізкія да грэчаскай Ψ.

Адрозненне рускіх напісанняў Ш і Щ дазволіла ўгледзець у хвосціку літары Щ дыякрытычны знак і пабудаваць з яго дапамогай некаторыя літары для кірылічных пісьменнасцей, што ствараліся ў СССР для розных народаў: Җ, Қ, Ң, Ҷ, Ҳ, Ҭ, Ӷ, Ӌ, Ԥ.

Вымаўленне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

У балгарскай мове[правіць | правіць зыходнік]

26-я літара балгарскага алфавіта. Вымаўленне: [шт] (балг. «Съединени щати» — бел. «Злучаныя Штаты»)

У рускай мове[правіць | правіць зыходнік]

27-я літара рускага алфавіта. Вымаўленне неаднастайнае.

  • Спалучэнне двух зычных: мяккага (палатальнага) спіранта [ш’] і складанага, таксама мяккага зычнага [ч’]. Такое вымаўленне щ = шч адзначаюць ужо Традзmякоўскі («Размова пра арфаграфію», 1748) і Ламаносаў («Расійская граматыка», 1755). Ім наследуе і Шлёцэр у сваёй няскончанай «Russische Sprachlehre» (1764). Вымаўленне гэта раней часта сустракалася ў гаворцы адукаванага грамадства, радзей — у народных гаворках; у XIX стагоддзі лічылася літаратурным. У XX стагоддзі практычна выйшла з ужывання.
  • Мяккі доўгі [ш’ш’] ці кароткі [ш’]. Мяккі (ро[ш’ш’]а = роща), паходзіць з маскоўскіх (не ўсюды), калужскіх, некаторых разанскіх і іншых акаючых, ці паўднёвавялікарускіх, гаворак.
  • Цвёрды доўгі [шш] захаваўся пераважна ў паўночна-ўсходніх «окаючых» гаворках (Казанская, Вяцкая, Ніжагародская губерні): [ташшы] (тащи), як звычайна адлюстроўваюць гэта слова сродкамі агульнаўжывальнай рускай графікі.

У агульнапрынятым правапісе ў некаторых словах гук [шч] ці блізкі да яго адлюстроўваецца пасродкам розных літараспалучэнняў: (веснушчатый, мужчина, счастье, извозчик, жёстче, звёздчатый, дождь, счётчик, расчёска, рассказчик, счёты). Наяўнасць падобных альтэрнатыўных абазначэнняў для гэтага гуку часам прыводзіла да ідэі выключыць літару Щ з рускага алфавіта (гл., у прыватнасці, згаданую вышэй кнігу Традзьякоўскага) з заменай, напрыклад, на сч.

З прычыны таго, што ў мінулым літара щ пазначала складаны гук [ш’ч’], гэта літара практычна не выкарыстоўвалася ў словах, запазычаных з іншых моў (выключэнне: крещендо). Гэта традыцыя захоўваецца дагэтуль: хоць гукі, блізкія да [ш’], шырока сустракаюцца ў шэрагу моў, пры перадачы на рускую мову яны замяняюцца або на сь, або на ш. Выключэнне складаюць польская і літоўская мовы: паводле правілаў транскрыпцыі літарай щ перадаюцца польскае szcz[4] і літоўскае šč[5], напрыклад: Блащиковский (польск.: Błaszczykowski), Аникщяй (літ.: Anykščiai).

Па сваім паходжанні спалучэнне зычных [ш’ч’], якое раней перадавалася пасродкам щ, рознае. У адных выпадках яно ўзнікла шляхам палаталізацыі спалучэння [ск] перад паднябеннымі галоснымі (ищет, трещит) ці перад [j] (ищу, трещу; суфікс -ище ў городище, топорище і інш.), у другіх — з [стј] (рощу, свищу, роща), у трэціх перанесена з царкоўнаславянскай у шматлікіх запазычаннях, накшталт пища (з [т’j], народнае пича), трепещу, клевещу (таксама з [тј]), нощь, пещь, мощь, мощи (з [кт] і [гт], пар. народныя ночь, печь, мочь) і г.д., нарэшце, у чацвёртых — са спалучэння [сч], [зч] шляхам прыпадабнення [с], [з] да наступнага [ч] і пераходу іх у [ш] (пар. счёт, счастье, исчез). Часта наяўнасць літары Щ з’яўляецца прыкметай славянізмаў, а ва ўласна рускіх словах на гэтым месцы Ч (горящий/горячий, помощь/по́мочи, вращать/ворочать, освещение/свеча і да т.п.).

Выбар паміж напісаннямі ща/щя, що/щё, щу/щю, щи/щы, ще/щэ вызначаецца не вымаўленнем, а фармальнымі правіламі і меркаваннямі этымалагічнага і гістарычнага парадку. Традыцыйныя напісанні ща, щу, щи, ще; процілеглыя ім щя, щю, щы, щэ практычна немагчымыя нават у запазычаннях (з прычыны, апісанай двума абзацамі вышэй), хоць вельмі рэдка могуць сустракацца:

Выбар паміж напісаннямі що і щё вызначаюць досыць[крыніца?] складаныя правілы: так, напрыклад, у прозвішчах магчымыя дваякія напісанні -щов/-щёв (напрыклад, Хрущов/Хрущёв). Таксама фармальныя правілы задаюць выбар паміж щ і щь (калі толькі гаворка ідзе не пра раздзяляльны мяккі знак: мощью): з щь пішуцца пераважна загадны лад дзеясловаў (таращь, морщь, плющь), а таксама назоўны і вінавальны склоны адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду (помощь, вещь).

Ва ўкраінскай мове[правіць | правіць зыходнік]

30-я літара ўкраінскага алфавіта. Вымаўленне: [шч] (з цвёрдым «ч»).

Ва ўкраінскай мове абазначае спалучэнне шумнага глухога фрыкатыўнага пярэднеязычнага зычнага «ш» і глухога пярэднеязычнага афрыката «ч» [шч] (МФА /ʃʧ/)

  • Напрыклад: щука [шчука], щось [шчос'], борщ [боршч], ласощі [лас°ошч і].

Ва ўкраінскай мове літара «щ» (спалучэнне [ʃt͡ʃ]) можа мець рознае паходжанне:

  • У большасці выпадкаў «щ» паходзіць ад праславянскай спалучэння *šč.Да слоў такога паходжання, у прыватнасці, належаць щит (праслав.: *ščitъ), щеня (праслав.: *ščenę), щадити (праслав.: *ščęditi). Праславянскае *šč ўтварылася з ранняга спалучэння *sk у выніку першай палаталізацыі: *ščitъ < *skei̯tъ < *skei̯tǔs; *ščenę < *skenę < *skenent; *ščęditi < *skęditi < *skenditi[6]. Старажытнае спалучэнне *sk захоўвалася без палаталізацыі, калі паміж *s і *k знаходзіўся рэдукаваны , напрыклад, у словах прізвисько, збіговисько. Пры гэтым паралельна могуць існаваць і палаталізаваныя формы (прізвище, збіговище).
  • У шэрагу выпадкаў «щ» паходзіць ад праславянскага *stj, *sti̯, напрыклад, у словах борщ, хвощ, теща (праслав.: *bъr̥tjь, *xvostjь, *tьsti̯a). Гук *šč утварыўся ў выніку змякчэння *st перад *j (ётацыі)[7][6]. Такое ж паходжанне «щ» ў канцы мноства слоў веселощі, любощі, ласощі, солодощі і да т.п..
  • Спалучэнне «щ» таксама можа паходзіць з праславянскага гукаспалучэння *sъč, у якім пачатковы *s пасля падзення рэдукаваных прыпадабніўся да наступнай глухой постальвеалярнай афрыкаты і перайшоў у глухі постальвеалярны сібілянт š. Да такіх слоў належаць щастя (праслав.: *sъčęstьje, аг.-усх.-слав.: съчѧстиѥ, съчастиѥ), састарэлае щитати (праслав.: *sъčьtati, аг.-усх.-слав.: съчьтати)[6].
  • Аналагічным чынам «щ» утварыўся і з спалучэння *čьt, напрыклад, у слове що, дзе пасля падзення рэдукаваных яно ператварылася ў šč (праслав.: *čьto, аг.-усх.-слав.: чьто). Зрэшты, існуе версія, паводле якой укр.: що паходзіць ад праслав.: *čьso, *česo — формы роднага склону *čьto[6].
  • Адзінкавыя выпадкі пераходу ў «щ» ранняга «ш», напрыклад щогла — ад аг.-усх.-слав.: шьгла[6].
  • У слове «дощ» прыканцавое «щ» паходзіць з ранняга «ждь» (аг.-усх.-слав.: дъждь, праслав.: *dъždžь — з ранняга *dъzdjь[8] або *dъzgjь[9].
  • Літара «щ» трапляецца і ў запазычаннях з іншых моў. Перш за ўсё, гэта царкоўнаславянізмы (плащ, священик, прапорщик, праща), дзе паўднёваславянскаму «щ» адпавядае ўсходнеславянскае «ч» (пар. укр.: свячений), а таксама запазычанні з іншых славянскіх моў, напрыклад, Польщапаходзіць ад стар.-польск.: w Polszcze («у Польщі») — архаічнай формы меснага склону хароніма Polska, дзе пераход sk > šč таксама тлумачыцца эфектам першай палаталізацыі. Радзей сустракаецца «щ» у запазычаннях з іншых моў (напрыклад, крещендо).

Табліца кодаў[правіць | правіць зыходнік]

Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы код 16-рычны код Васьмярычны код Дваічны код
Юнікод Вялікая 1065 0429 002051 00000100 00101001
Маленькая 1097 0449 002111 00000100 01001001
ISO 8859-5 Вялікая 201 C9 311 11001001
Маленькая 233 E9 351 11101001
KOI-8 Вялікая 253 FD 375 11111101
Маленькая 221 DD 335 11011101
Windows-1251 Вялікая 217 D9 331 11011001
Маленькая 249 F9 371 11111001

У HTML вялікую літару Щ можна запісаць як &#1065; ці &#x429;, а маленькую щ — як &#1097; ці &#x449;.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Русская диалектология / сост. С. А. Еремин, И. А. Фалёв; под ред. акад. Е. Ф. Карского. — СПб., 1928.
  2. Шуба П. П. Колькі літар у беларускім алфавіце? // Веснік БДУ. Сер. IV. 1973. № 3. С. 53.
  3. А.I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду Архівавана 29 сакавіка 2017. // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0
  4. Гиляревский Р. С., Старостин Б. А. Иностранные имена и названия в русском тексте. — М.: Высшая школа, 1985. — С. 191.
  5. Транскрибирование имён и географических названий с литовского языка на русский язык
  6. а б в г д Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 6 : У — Я / укл.: Г. П. Півторак та ін. — 568 с. — ISBN 978-966-00-0197-8.
  7. Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 1982. — Т. 1 : А — Г / Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні АН УРСР ; укл.: Р. В. Болдирєв та ін. — 632 с.
  8. Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 1985. — Т. 2 : Д — Копці / Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні АН УРСР ; укл.: Н. С. Родзевич та ін. — 572 с.
  9. Т. А. Иванова. Старославянский язык. Учебник. — С.-П.: Авалон, Азбука-класика, 2005. — С. 127.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]