Ѱ
|
Кірылічны алфавіт | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Ѱ, ѱ (псі) — літара кірыліцы. Выкарыстоўвалася ў стараславянскім алфавіце, з якога перайшла ў царкоўнаславянскі алфавіт.
Паходзіць ад грэчаскай літары Ψ (псі), выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэчаскай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Літара «псі», як і аналагічная ў грэчаскім алфавіце, пазначала лічбу 700. У глагалічным алфавіце аналагічная літара адсутнічала.
У рускай мове ўжывалася для абазначэння гука «пс» амаль выключна ў словах грэчаскага паходжання, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжыванне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ або нават проста ѱ пад цітлам).
Была выключана з рускага алфавіта падчас рэформы Пятра I у 1710 годзе.