Ь
|
Літара Ь | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Ь, ь (мяккі знак) — літара кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў большасці славянскіх кірылічных алфавітаў: 28-я ў балгарскім (дзе называецца «ер малък», бел.: маленькі ер), 29-я ў беларускім, 30-я ў рускім і 31-я ва ўкраінскім (перамешчаная на цяперашняе месца ў 1990 годзе, а была апошняй). Самастойнага гука не абазначае, можа разглядацца як дыякрытычны знак, які мадыфікуе значэнне папярэдняй літары.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай Ь («ер»). У стараславянскай і старажытнарускай мовах абазначала рэдукаваны галосны гук, блізкі да е, а на канцы слоў — мяккасць папярэдняга зычнага (дьржати, дьнь). Пасля падзення рэдукаваных у XII—XIII стагоддзях стала замяняцца ў сярэдзіне слоў літарай е (держати, день). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала мяккасць зычных (лебедь, письмо), толькі ў творах канфесіянальнай літаратуры часам па традыцыі пісалася на месцы былых рэдукаваных (сльза, тьнь). Лічбавага значэння не мела. У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове літара ь (мяккі знак) выступае як змякчальны (колькі — [кол’к’і], соль — [сол’]) і раздзяляльны (браканьер — [бракан’йэр], лью — [л’йу]) знак. Бывае вялікая і малая[1].
Іншыя мовы
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўкраінскай мове таксама выкарыстоўваецца ў спалучэнні ьо, якое адпавядае беларускай літары Ё пасля зычных. У сучаснай балгарскай арфаграфіі толькі так і выкарыстоўваецца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Ь // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 628. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
