Л
|
Літара Л | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Л, л — трынаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай «Л» («людзі») што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай λ («ламбда»). У старабеларускай графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі [л], [л’] (лавра, лилия, львица). Мела лікавае значэнне «трыццаць». У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі [л], [л’] (волат, ліловы — [л’іловы], хваля — [хвал’а]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЛТЗ), як умоўнае скарачэнне слова літр (25 л). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «дванаццаты» (група «Л»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8л).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 79. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
