Хроніка Быхаўца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др дапаўненне
Радок 42: Радок 42:
Доўгі час крыніца лічылася [[фальсіфікат]]ам, які прыпісвалі [[Т. Нарбут]]у, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» ([[1846]]), пасля чаго [[рукапіс]] знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>) і супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў [[тэкст|тэксце]], дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] 1440 года) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.

У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная ў ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10 % тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная ў ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] (1907). [[М. Улашчык]] даказаў, што спісе летапіса выдадзеным у 1846 годзе не хапае толькі 10 % тэксту арыгінала, які быў складзены ў 1530-я гады аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.

У 2012 годзе літоўскі даследчык Кястуціс Гудмантас знайшоў у 1-м (вавельскім) аддзяленні Нацыянальнага архіва ў Кракаве ўрывак «Хронікі Быхаўца», перапісаны ў 1570–1580-я гады, што канечна абвяргае думкі пра фальсіфікацыю Т. Нарбута. Вавельскі ўрывак, у адрозненне ад тэксту «Хронікі», апублікаванага Т. Нарбутам, перапісаны кірыліцай.<ref>''Gudmantas K.'' Lietuvos metraščio Vavelio nuorašas (fragmentas) // Senoji Lietuvos literatūra. T. 34. -- Vilnius, 2012. -- P. 121–151.</ref>

Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]].</ref>, і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца замежная палітыка [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.

Версія ад 19:37, 23 верасня 2017

'
Крыніца выклікае сумненні
Крыніца выклікае сумненні
Хроніка Быхаўца
Старонка рукапісу
Аўтар(ы) невядомы
Дата напісання сярэдзіна XVI ст.
Мова арыгінала Старажытнапольская мова)
Апісвае сярэднявечча
Жанр гістарычная хроніка
Аб'ём 20 арк.
Змест гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Першае выданне 1846
Арыгінал знік

[[Выява:| center|253px|link=Катэгорыя:]]

Pomniki do dziejow litewskich Электронны тэкст твора

«Хроніка Быхаўца» — летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як 3-я рэдакцыя Літоўскай хронікі.

Звод быў складзены ў сяр. XVI ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным спісе, зробленым у канцы XVII — пач. XVIII ст. Звод захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы[1] шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс Т. Нарбуту (1834).

Доўгі час крыніца лічылася фальсіфікатам, які прыпісвалі Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасля чаго рукапіс знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы[2]) і супярэчнасці і анахранізмы ў тэксце, дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча 1440 года) надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.

У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная ў ХVII томе Поўнага збору рускіх летапісаў (1907). М. Улашчык даказаў, што спісе летапіса выдадзеным у 1846 годзе не хапае толькі 10 % тэксту арыгінала, які быў складзены ў 1530-я гады аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.

У 2012 годзе літоўскі даследчык Кястуціс Гудмантас знайшоў у 1-м (вавельскім) аддзяленні Нацыянальнага архіва ў Кракаве ўрывак «Хронікі Быхаўца», перапісаны ў 1570–1580-я гады, што канечна абвяргае думкі пра фальсіфікацыю Т. Нарбута. Вавельскі ўрывак, у адрозненне ад тэксту «Хронікі», апублікаванага Т. Нарбутам, перапісаны кірыліцай.[3]

Твор пачынаецца з апісання бегства «рымлян»[4], і завяршаецца разгромам крымскіх татараў пад Клецкам (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, ухваляецца замежная палітыка Вітаўта, яго роля ў Грунвальдскай бітве. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.

Заслаўская хроніка

У сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацей Стрыйкоўскі прыводзіць пачаткі двух летапісаў, якія выкарыстоўваў у сваёй працы. Адзін з гэтых летапісаў, атрыманы, паводле слоў самога Стрыйкоўскага, ад князёў Заслаўскіх, надзвычай блізка супадае ў прыведзеным фрагменце з Хронікаю Быхаўца. Пры гэтым цытата ўтрымоўвае і першыя сказы летапісу, згубленыя ў рукапісе Хронікі Быхаўца, дазваляючы запаўняць гэтую лакуну пры выданні.

Ігнат Даніловіч лічыў, што гэты рукапіс, умоўна званы «Заслаўскім», быў тоесны рукапісу Быхаўца. Пазней стала прынятым меркаванне, што гэта быў іншы, але блізкі летапіс, лёс якога сёння невядомы.[5]

Зноскі

  1. Сучасная вёска Магілёўцы, Пружанскі раён.
  2. Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.
  3. Gudmantas K. Lietuvos metraščio Vavelio nuorašas (fragmentas) // Senoji Lietuvos literatūra. T. 34. -- Vilnius, 2012. -- P. 121–151.
  4. Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі Хронікі ВКЛ, затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню Стрыйкоўскім.
  5. Улащик Н. Н. Предисловие. В: Хроника Быховца. М. 1966,

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С. 53, 54.

Спасылкі