Грамадскі транспарт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
* [[Дарожны затор]]
* [[Дарожны затор]]


{{грамадскі транспарт}}
[[Катэгорыя:Транспарт]]
[[Катэгорыя:Транспарт]]

Версія ад 19:04, 26 верасня 2017

Трамвай у Японіі
Тайбэйскі метрапалітэн

Грамадскі (камунальны) транспарт — пасажырскі транспарт, даступны і запатрабаваны да карыстання шырокімі слаямі насельніцтва. Паслугі грамадскага транспарту звычайна прадастаўляюцца за азначаную плату.

Агульнай прыкметай усіх відаў грамадскага транспарту з'яўляецца тое, што яго карыстальнікі перамяшчаюцца ў транспартных сродках, якія ім не належаць. Але ў катэгорыю грамадскага транспарту не пападаюць, напрыклад, школьныя і службовыя аўтобусы, унутраны транспарт буйных прадпрыемстваў і арганізацый, воінскія эшалоны і г. д., таму што яны не даступны шырокай публіцы і не запатрабаваны ёю. Ліфты і эскалатары ў будынках звычайна не адносяць да грамадскага транспарту.

Віды грамадскага транспарта

Да грамадскага транспарту адносяць рэйсавыя аўтобусы, тралейбусы, электробусы; трамваі, пасажырскія цягнікі, метро і паромы. Таксама да грамадскага транспарту адносяць пасажырскія самалёты, міжгароднія аўтобусы і высакахуткасныя цягнікі (з хуткасцю вышэй за 200 км/гадз).

Глядзіце таксама