Каралёва Слабада 2: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Выява. |
l/ |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
|від главы = |
|від главы = |
||
|глава = |
|глава = |
||
|першае згадванне = |
|першае згадванне = File:Alex K Grundwald flags 1410-03.svg|23px|Сцяг Вялікага Княства Літоўскага|1643 |
||
|ранейшыя імёны = [[Выява:Герб горада Казімір.jpg|23px|Герб г. Казімір]] [[Горад Казімір|Казімір]], Казімерава Слабада, <br/>Каралеўская Слабодка, <br/>Казіміраўская Слабада |
|ранейшыя імёны = [[Выява:Герб горада Казімір.jpg|23px|Герб г. Казімір]] [[Горад Казімір|Казімір]], Казімерава Слабада, <br/>Каралеўская Слабодка, <br/>Казіміраўская Слабада |
||
|статус з = |
|статус з = |
Версія ад 14:34, 14 мая 2009
Каралёва Слабада-2
|
Шаблон:Вызн[1], Шаблон:Вызн2[2] — вёска ў Краснаўскім сельсавеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе раёна, на р. Бярэзіна, у 2-х км ад шашы Бабруйск — Парычы. 5 км ад в. Краснаўка, 14 км ад г. п. Парычы, 39 км ад г. Светлагорска; 22 км ад г. Бабруйска Магілёўскай вобласці.[3]
Гісторыя
Па назве можна меркаваць, што пасяленне заснавана ў 16 — 17 ст. на землях караля Рэчы Паспалітай (выснова кандыдата філалагічных навук А. Ф. Рогалева, г. Гомель).[4] Паводле даследванняў доктара гістарычных навук С. Я. Рассадзіна (г. Мінск), в. Каралеўская Слабада ўзнікла на месцы г. Казімір, які быў утвораны ў 1643 г. з в. Слабада Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), Рэч Паспалітая.[5] У некаторых дакументах Казімір, які існаваў да 1655, пададзены пад назвамі Казімерава Слабада, Каралеўская Слабада.
Спрэчныя звесткі. Ёсць меркаванне, што Каралеўская Слабада, магчыма, колісь называлася Бярэзінскае Сяло,[6] якое разам са Стрэшынам у 1399 г. вялікі князь Вітаўт перадаў віленскаму капітулу[7] (рада святароў кафедральнага касцёла св. Станіслава). У самой грамаце князя Вітаўта ад 03.04.1399 "сяло" не згадваецца, а гаворыцца: "дали есмо землю... на имя Березынская, къ Стрешину".[8]
У крыніцах 18 — 19 ст. сустракаюцца таксама найменні Каралеўская Слабодка, Казіміраўская Слабада. У рашэнні Сейму Рэчы Паспалітай 01.02.1717 Каралеўская Слабодка названая сярод уладанняў Рэчыцкага павету, якія ўносілі гіберну ("зімовы хлеб", падатак для ўтрымання войска) на конную харугву надворнага падскарбія ВКЛ (з 1713 — Язэп Францішак Сапега). Вёска ўносіла 110 злотых.[9] З 01.07.1736 маёнтак Казіміраўская Слабада — ва ўладанні мужа і жонкі Садоўскіх, якія атрымалі яго ў цэсію ад Пятра Глушынскага.[10]
З 22.07.1793, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У рэвізскай казцы (спісе сялян) 1795 г. вёска названая як Казіміраўская Слабада, а ў дадатку да дакумента — Каралеўская Слабада; у рэвізскіх казках 1811 і 1834 г. — Казіміраўская Слабада, у 1850 г. — Каралеўская Слабада. У гэты перыяд маёнткам валодалі Прушаноўскія.[11] За 1835 г. у Каралеўскай Слабадзе ўзгадваецца грэка-каталіцкі храм.[12] З 1874 г. маёнтак належаў Марыі Бажанавай, меў 356 валок, 2 млыны, мноства лугоў. Вёска мела 8 двароў, жыхары займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і плытніцтвам.[13]
Згодна апісанню 1879 г., Каралеўская Слабада — цэнтр праваслаўнага прыходу ў ІІ-ой благачыннай акрузе Бабруйскага павету, у 3-х вярстах ад паштовай дарогі, у 7 вярстах ад паштовай станцыі Баравая, у 35 вярстах ад павятовага гораду і чыгункі. У навакольнай мясцовасці маецца т. з. "Каменная магіла", "якая была адчынена, і ў ёй знойдзена некалькі манет і 3 крыжыка на пахаванні". На тэрыторыі прыходу ёсць таксама рымска-каталіцкі касцёл, "у якім на памяці яшчэ прыхаджан вялі частыя малебствы свяшчэннікі з уніятаў".[14]
Паводле дадзеных 1886 г., Каралеўская Слабада — сяло Парыцкай воласці Бабруйскага павету, тут 13 двароў, 108 жыхароў, царкоўны прыход.[15] Пры царкве дзейнічала школа; праводзіліся кірмашы 19 жніўня.[16] У 1887 г. сюды перасяліліся выхадцы з Віленскай і Ковенскай губерній — стараабраднікі (мясцовая назва — ковенцы). Адбыўся падзел на 2 вёскі — Каралеўская Слабада-1 і -2.
У 20 ст. у вёсцы працавала школа, мелася прыстань. З 17.07.1924 — у складзе утворанага Парыцкага (з 29.07.1961 — Светлагорскага) раёна; 20.08.1924 раён падзелены на сельсаветы, сярод якіх быў Каралеўскаслабадскі.[17] У перыяд акупацыі падчас ІІ-ой сусветнай вайны тут дзейнічала антыфашысцкая падпольная група[18].
Сучасны стан
Па стане на 1.1.2005 у вёсцы пражывала 132 чал., з якіх 18 ва ўзросце да 18 гадоў, 57 — у працаздольным узросце і 57 ва ўзросце старэйшым за працаздольны; налічвалася 60 двароў; 4 вуліцы, 2 завулкі. Вёска ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС знаходзіцца ў зоне радыяцыі да 5 — 15 Ku/км². Маюцца крама, аўтобусны прыпынак, з 2007 — вежы мабільнай тэлефоннай сувязі "Вэлком" і МТС. З 2006 вядуцца археалагічныя раскопкі (ліпень).
Спасылкі
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.
- ↑ Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
- ↑ Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005. С. 2, 11, 12.
- ↑ Рогалеў А. Каралеўская Слабада // Светлагорскія навіны. 1990. 16 чэрвеня. С. 2.
- ↑ Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889. S. 799.
- ↑ Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśninia dziejów Litwy, Rusi Litewskiéj i ościennych im krajów. T.1. Wilno, 1860. S. 317.
- ↑ Васькоў Ул. Каталіцтва ва ўсходняй Гомельшчыне // Архэ. 2007. № 12.
- ↑ Volumina Legum. T. VI. Petersburg, 1860, s. 188.
- ↑ Кітурка І. Матэрыялы па гісторыі Рэчыцкага рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за 1735 — 1740 гг. / Чацвёртыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2004. С. 56 — 64.
- ↑ Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
- ↑ Пороменский П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889. S. 799.
- ↑ Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879. С. 71 — 73.
- ↑ Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
- ↑ Каваленка А. Легенды і паданні Каралеўскай Слабады / Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.
- ↑ Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 425 — 426.
- ↑ Хронограф / Bobr.by. Бобруйский портал.
Гл. таксама
Літаратура
- Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
- Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.
- Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
- Кітурка І. Матэрыялы па гісторыі Рэчыцкага рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за 1735 — 1740 гг. / Чацвёртыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2004. С. 56 — 64.
- Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879.
- Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 425 — 426.
- Пороменский П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910.
- Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
- Рогалеў А. Каралеўская Слабада // Светлагорскія навіны. 1990. 16 чэрвеня. С. 2.
У Сеціве
- Васькоў Ул. Каталіцтва ва ўсходняй Гомельшчыне // Архэ. 2007. № 12.
- Каваленка А. Легенды і паданні Каралеўскай Слабады / Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.
- Каралёва Слабада-2 / Рэгіянальны партал — Светлагорск.
- Хронограф / Bobr.by. Бобруйский портал.
- Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśninia dziejów Litwy, Rusi Litewskiéj i ościennych im krajów. T.1. Wilno, 1860.
- Dyspozycyje repartycyi tak lokacyi zimowej / Volumina Legum. T. VI. Petersburg, 1860. S. 184 — 201.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889.