Тэлефонны план нумарацыі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусь пачала выкрыстоўваць уласны тэлефонны код 375 у 1995 г. План нумарацыі быў атрыманы ў спадчыну ад СССР і застаецца амаль нязменным.

Геаграфічныя коды захаваліся, але былі скарочаны на першую лічбу 0, напр. код Брэсцкай вобласці 016 змяніўся на 16. Для выхаду на міжгародную АТС, як і раней, выкарыстоўваецца 8. Пры гэтым пры званках унутры краіны пасля 8 дабаўляецца 0, такім чынам, парадак набору міжгародных нумароў практычна не змянілся. У 2003 г. быў адменены скарочаны парадак унутрыабласных выклікаў[1], калі замест 80xxyynnnnn магчыма было набіраць 82yynnnnn (xx — код вобласці, yy — код раёна, nnnnn — мясцовы нумар).

Парадак міжнародных выклікаў застаўся нязменным.

Парадак набору[правіць | правіць зыходнік]

Каб зрабіць немясцовы выклік, патрэбна набраць 8, дачакацца гудка (за выключэннем лічбавых АТС), потым 0 для званкоў у іншыя гарады краіны і на мабільныя тэлефоны (за выключэннем нумароў спецыяльных сэрвісаў), або 10 для міжнародных званкоў.

Геаграфічныя коды[правіць | правіць зыходнік]

Код зоны складаецца з дзвюх лічбаў, потым ідзе код населенага пункта з 1 або 2 лічбаў, потым мясцовы нумар тэлефона. Для Мінска і Мінскага раёна код горада адсутнічае (+375 17 xxx-xx-xx).

15 — Гродзенская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

16 — Брэсцкая вобласць[правіць | правіць зыходнік]

17 — Мінская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

21 — Віцебская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

22 — Магілёўская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

23 — Гомельская вобласць[правіць | правіць зыходнік]

Нумарацыя ISDN[правіць | правіць зыходнік]

Сетка ISDN — лічбавая сетка з інтегральным абслугоўваннем (ЛСІА) — сетка, якая забяспечвае поўнасцю лічбавыя з’яднанні паміж канцавымі прыладамі для падтрымкі шэрагу галасавых і інфармацыйных паслуг.

Негеаграфічныя тэлефонныя коды[правіць | правіць зыходнік]

Пры набіранні нумароў у сетках мабільнай сувязі дзейнічаюць тыя ж правілы, як і ў сетках фіксаванай сувязі. У дадатак да гэтага:

  • для ўнутрысеткавых званкоў дастаткова набіраць 7-значны нумар xxx-xx-xx.
  • абаненты А1 для выклікаў у Мінск могуць набіраць #xxx-xx-xx, а для выклікаў у абласны цэнтр вобласці, на тэрыторыі якой знаходзіцца абанент — #xx-xx-xx.
  • абаненты МТС для выклікаў у Мінск могуць набіраць #xxx-xx-xx, а для выклікаў у абласны цэнтр вобласці, у якой зарэгістраваны нумар — #xx-xx-xx.

Мабільная сувязь[правіць | правіць зыходнік]

Коды 6xx, 8xx, 9xx[правіць | правіць зыходнік]

  • 600 100 — Беспарольны доступ да Інтэрнэта
  • 601 — Сетка ўніверсальнай асабістай радыёсувязі
  • 604 — Сетка ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
  • 602 — Паслугі Аўдыётэкс
  • 606 100 1111 — Доступ да Інтэрнэта па картках перадаплаты
  • 800 — Бясплатны выклік Direct Call
  • 801 — Бясплатныя даведкава-інфармацыйныя службы «Зялёны нумар»
  • 803 — Інтэрактыўныя апытанні без выстаўлення рахунку абанентам
  • 805 — Паслугі інтэлектуальнай платформы
  • 810 — Інтэрактыўныя апытанні з выстаўленнем рахунку абанентам
  • 820 — Міжнародны бясплатны выклік (IFS)
  • 902 — Платныя даведкава-інфармацыйныя службы

Кароткія нумары экстраных службаў[правіць | правіць зыходнік]

  • 101 — Пажарная ахова
  • 102 — Міліцыя
  • 103 — Хуткая дапамога
  • 104 — Служба газу

Пераход да новага плану нумарацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 г. пачаўся пераход да міжнароднага стандарту плана нумарацыі, які дзейнічае ў большасці еўрапейскіх краін. У рамках гэтага пераходу з 31 сакавіка 2007 г. былі зменены ўсе кароткія нумары[2]. Раней яны складаліся з 2 або 3 лічбаў і пачыналіся на 0, цяпер усе кароткія нумары складаюцца з 3 лічбаў і пачынаюцца на 1.

Чакалася, што ў другой палове 2009 г. будзе ўведзены прэфікс міжгароднай сувязі 0 (замест 80) і міжнароднай сувязі 00 (замест 810)[3] Архівавана 13 сакавіка 2008.. У сакавіку 2010 такая магчымасць з'явілася ў абанентаў тэлекам-правайдара А1[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. №787 «Аб зацверджанні сістэмы і плана нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстання» Архівавана 18 лістапада 2011.
Белтэлекам
Тэлефонныя коды Беларусi
МТС — абанентам Архівавана 28 верасня 2007.
VELCOM GSM для абанента Архівавана 27 верасня 2007.

  1. Изменились правила набора телефонных номеров для абонентов velcom (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2010. Праверана 17 верасня 2019.