Перайсці да зместу

Нумарныя знакі ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Знак узору 2004 года

Рэгістрацыйныя знакі для аўтамабільнага транспарту ў Беларусі стандартызаваныя Беларускім дзяржстандартам у 2004 (стандарт СТБ 914.99). Дапушчаныя да выкарыстання таксама знакі ранейшых узораў.

Да 1992 у Беларусі дзейнічалі толькі знакі савецкага ўзору. У 1992 з'явіліся адмысловыя беларускія рэгістрацыйныя знакі, якія пасля змянення дзяржаўнай сімволікі ў 1995 мяняліся яшчэ тры разы (у 1996, 2000 і 2004 гады).

Эмблема 1992 года
Эмблема 1996 года

Знак узору 1992 года складаўся з 4 лічбаў і 2 літар чырвонага колеру на белым фоне. Паміж лічбамі і літарамі змяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру з выявай гербу «Пагоня». З 1996 года эмблема была замененая на фрагмент нацыянальнага арнаменту і надпіс «BELARUS».

Нумары ўзору 1992 г.
  Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь
  Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь (з 1996 г.)
  Для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
 
  Рэгістрацыйныя знакі для транспартных сродкаў МУС Беларусі
MH — г. Мінск
БН — Брэсцкая вобласць
ВТ — Віцебская вобласць
ГС — Гомельская вобласць
ГК — Гродзенская вобласць
МО — Мінская вобласць
МГ — Магілёўская вобласць
  Для транспартных сродкаў Міністэрства абароны Беларусі
  Для транспартных сродкаў Дзяржкамітэта памежных войскаў Беларусі

На знаках 2000 года колькасць літар была павялічаная да трох.

Нумары ўзору 2000 г.
  Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асоб Рэспублікі Беларусь
  CD nnnn — для транспартных сродкаў дыпламатычных супрацоўнікаў
CC nnnn — для транспартных сродкаў консульскіх супрацоўнікаў
T nnnn — для транспартных сродкаў тэхнічных працаўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў
  M nnnn — для транспартных сродкаў прадстаўніцтваў замежных банкаў, фірмаў, СП
K nnnn — для транспартных сродкаў замежных СМІ
P nnnnn — для транспартных сродкаў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

Коды рэгіёнаў

[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіён 2004 г. 2000 г. 1992 г. да 1992 г.
Брэсцкая вобласць 1 Axx Ax
IA, IB, IC, IE, IH, II
БНx
Віцебская вобласць 2 Bxx Bx
IK, IM, IO, IT, IX
ВТx
Гомельская вобласць 3 Exx Ex
Hx
ГСx
Гродзенская вобласць 4 Cxx Cx
XA, XB, XC, XE, XH, XI
ГКx
Мінская вобласць 5 Oxx Ox
Px
МБx
Магілёўская вобласць 6 Txx Tx
XM, XO, XP, XT, XX
МГx
г. Мінск 7 Mxx
AAX, EAK
Mx
Kx
HK, IP, PH, XK
МИx

З 2004 года выкарыстоўваецца таксама код рэгіёна 0, які пазначае прыналежнасць транспартнага сродка Міністэрству абароны, Дзяржаўнаму памежнаму камітэту або ўнутраным войскам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Знакі ўзору 2004 года

[правіць | правіць зыходнік]

Знак узору 2004 года з'яўляе сабою спалучэнне літар беларускага алфавіту і арабскіх лічбаў. Дазволена выкарыстоўваць толькі 12 літар, якія падобныя на лацінскія (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На знаках усіх тыпаў, з выняткам 1а, асобна пастаўленая лічба ў канцы ці ў пачатку знака азначае код рэгіёна. На знаках транспартных сродкаў фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь таксама змяшчаецца выява дзяржаўнага сцягу і літарны код BY (спачатку чорнага колеру, з 1 ліпеня 2020 года колер распазнавальнага знака BY стаў зялёным[1]).

У чэрвені 2007 года былі ўведзеныя знакі для аўтамабіляў-таксі (тып 13)[2].

У 2016 годзе сталі выдавацца часовыя нумары для транспартных сродкаў, якія раней не стаялі на ўліку[3].

У ліпені 2020 года для электрамабіляў былі ўведзеныя адмысловыя нумары, на якіх усё сімвалы зялёнага колеру[4].

Тыпы рэгістрацыйных знакаў

[правіць | правіць зыходнік]
Для транспартных сродкаў юрыдычных і фізычных асоб Рэспублікі Беларусь
  1. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў
  1a. Пярэдні і задні знакі для легкавых аўтамабіляў. Дазваляецца любая камбінацыя літар і лічбаў
  2. Пярэдні і задні знакі для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
  3. Задні знак для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў
  4. Задні знак для легкавых аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў
  5. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў
  6. Задні знак для матацыклаў, матаролераў, мотакалясак, мапедаў і да т. п., а таксама для прычэпаў і паўпрычэпаў да матацыклаў і матаролераў
  7. Задні знак для трактароў, трактарных прычэпаў і паўпрычэпаў
Для транспартных сродкаў дыпламатычных і консульскіх установаў у Рэспубліцы Беларусь і асоб з дыпламатычным статусам
  8. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў і іх органаў.
  9. Пярэдні і задні знакі для аўтамабіляў і аўтобусаў консульскіх установаў
  10. Задні знак для аўтамабільных прычэпаў
  11. Задні знак для матацыклаў, матаролераў і да т. п.
Для транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў руху
  12. Пярэдні і задні «транзітныя нумары» на аўтамабілях, не пастаўленых на ўлік у ДАІ па месцы пражывання ўладальніка
  12a. «Транзітныя нумары» новага фармату. Выдаюцца з 2010 года[5].
  Часовыя рэгістрацыйныя знакі
Для транспартных сродкаў, выкарыстоўваемых для перавозкі пасажыраў (таксі, у тым ліку маршрутныя)
   13. Пярэдні і задні знакі

Зноскі

  1. Было неправильно? Из-за чего позеленели буквы BY на "номерах" автомобилей (руск.). abw.by (1 верасня 2021). Праверана 2 верасня 2021.
  2. Знаковое событие для ГАИ и Минтранса (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (10 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 2 верасня 2021.
  3. В Беларуси вводятся временные "номера" (руск.). abw.by (6 студзеня 2016). Праверана 2 верасня 2021.
  4. В Беларуси вводят зеленые номера для электромобилей. Но пока в МРО их нет (руск.). onliner.by (7 ліпеня 2020). Праверана 2 верасня 2021.
  5. Новые транзитные номера введены в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by (26 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 2 верасня 2021.
  • Дзяржаўны стандарт СТБ 914.99 «Знаки регистрационные и знак отличительный транспортных средств. Типы и основные размеры, технические требования, методы испытаний». — На афіцыйнай пляцоўцы Дзяржстандарту(недаступная спасылка).