Горад Светлагорск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Светлагорск
Svetlahorsk, Homieĺ Voblaść, Belarus.JPG
У цэнтры горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Статус
горад раённага падпарадкавання
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Шацілінскі Востраў, Шацілавічы, Шацілкі
Горад з
Плошча
НУМ
131 м
Насельніцтва
69 011 чалавек[1] (2016)
Шчыльнасць
2796 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
24743х (руск.) 
Паштовыя індэксы
Аўтамабільны код
3
Афіцыйны сайт
http://svetlogorsk.by  (руск.) 
Рака
Чыгуначная станцыя
Аўтобусная станцыя
Светлагорск Р82
Горад Светлагорск (Беларусь)
Горад Светлагорск
Горад Светлагорск (Гомельская вобласць)
Горад Светлагорск

Светлаго́рск (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Прыстань на р. Бярэзіна. У 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[3]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[4]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[5] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[6]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[7]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[8], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[9], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

XX стагоддзе

XXI стагоддзе

  • 2001 — 73,4 тыс. чал.[15]
  • 2006 — 70,2 тыс. чал.
  • 2008 — 69,5 тыс. чал.
  • 2009 — 69,3 тыс. чал.
  • 2010 — 69,9 тыс. чал.
  • 2012 — 69,2 тыс. чал.
  • 2015 — 68 593 чал.[21]
  • 2016 — 69 011 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно»
  • цэлюлозна-кардонны камбінат
  • цеплаэлектрацэнтраль
  • завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • домабудаўнічы камбінат

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

12 агульнаадукацыйных школ, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, 2 прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі лес

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі

Помнік Раману Шацілу. Скульптар Эдуард Астаф'еў.
  • Помнік Раману Шацілу — першаму вядомаму з пісьмовых крыніц шацілкаўцу, у яго вобразе ўшанаваны заснавальнікі Шацілавічаў. Ля Цэнтральнай плошчы, адчынены 16 верасня 2006 г. пры святкаванні 45-годдзя ператварэння г. п. Шацілкі ў горад. Раман Шаціла паказаны ў парадным шляхецкім адзенні І-ай паловы XVI ст., у руцэ трымае дакумент на валоданне маёнткам Шацілінскі Востраў. На грудзях — медальён з выявай сонца (з сучаснага герба Светлагорска, што сімвалізуе сувязь часоў). У 2008 г. да пастамента прымацавана шыльда, стылізаваная ў форме старадаўняга дакумента, на ёй рэльефны малюнак конніка, які трымае шчыт з выявай сонца, і надпіс: «Раман Шаціла. 1560». Скульптар — Эдуард Астаф'еў, (г. Мінск).
  • Манумент «Маўклівы звон» на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Шацілак у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. (на Старой плошчы, ля наберажнай); помнікі на месцах пахаванняў савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  • Алея (скульптурныя бюсты) Герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні тэрыторыі раёна ў Вялікай Айчыннай вайне (насупраць гарадскога цэнтра культуры).
  • Помнік землякам, якія загінулі ў розных войнах (ля набярэжнай).


Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Герой Сацыялістычнай Працы Героі Сацыялістычнай Працы

Дзеячы адукацыі, культуры і мастацтва

Спартсмены. Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».

Чэмпіёны па веславанні

Радыёспартсмены

Іншыя спартсмены

Г. П. Блізнюк.

Сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навукоўцы

Іншыя вядомыя асобы

А. В. Бяляцкі.
А. М. Мельнікаў

Партнёрскія гарады і акруга[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.) 
  3. РАССАДИН С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.) 
  4. МАСЛЮКОЎ Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  5. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  6. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.) 
  7. КАМІНСКІ М. І., ПЯТРОСАВА А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  9. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  11. У ваколіцы (вёсцы), маёнтку і чыгуначнай станцыі разам.
  12. ХОМІЧ А. М., РАБЯНОК П. П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 541 — 555. ISBN 985-01-0255-1.
  13. Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР. (руск.) 
  14. Светлогорск // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М., 1962. (руск.) 
  15. 15,0 15,1 15,2 Светлагорск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002, с. 253. ISBN 985-11-0238-5.
  16. Светлогорск // Большая Советская энциклопедия. (руск.) 
  17. Светлогорск // Советский энциклопедический словарь. Мн., 1985, с. 1173. (руск.) 
  18. Светлогорск // Большой энциклопедический словарь. (руск.) 
  19. Светлагорск // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 19.
  20. Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257.
  21. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  22. У Беларусі для абанентаў ByFly сайт даступны па гасцявым падключэнні.
  23. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЛІШЭЎСКІ, У. А. Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн., 1991. ISBN 5-341-00240-7.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. ISBN 985-01-0254-3.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мн., 2003. ISBN 985-01-0255-1.
  • РАССАДЗІН, С. Я.. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі / С. Я. Рассадзін, А. М. Міхальчанка. — Мн., 2005. ISBN 985-01-0530-5.
  • Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001, с. 257. ISBN 985-11-0214-8.
  • СЦЕПУК У. Светлагорск / У. Сцепук, Я. Савасценка. — Мн., 1966.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]