Сухарава (жылы раён): Розніца паміж версіямі

53°53′ пн. ш. 27°25′ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83: Радок 83:
|-
|-
| style="background:#b9d3ee;" | 30с
| style="background:#b9d3ee;" | 30с
| style="background:#b9d3ee;" | Каржанеўскага — Чырвоны Бор
| style="background:#b9d3ee;" | Каржанеўскага — Красны Бор
| style="background:#b9d3ee;" |
| style="background:#b9d3ee;" |
|-
|-
Радок 156: Радок 156:
| style="background:#b9d3ee;" |
| style="background:#b9d3ee;" |
|-
|-
|}
</div></div>
|}
|}



Версія ад 19:50, 4 сакавіка 2018

Сухарава
53°53′05″ пн. ш. 27°25′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Фрунзенскі раён
Першае згадванне 1557 [1]
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада 1992
Паштовыя індэксы 220019, 220022
Насельніцтва 120 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Су́харава — жылы раён ва Фрунзенскім раёне Мінска, які складаецца з васьмі мікрараёнаў. Размешчаны на захадзе горада, у межах Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. З паўднёвага усходу мяжуе з жылым раёнам Паўднёвы Захад, а з паўночнага усходу — з жылым раёнам Захад. Побач з раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына і экалагічна чыстая прамысловая зона, на якой размешчаны НВА Цэнтр.

Назву атрымаў ад аднайменнай вескі, якая ўпершыню згадваецца ў 1557 годзе, як вёска, цэнтр маёнтка, уласнасць Карэвіча.[1]

У раёне пражывае не менш як 120 тыс. чалавек. Дзейнічае праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, а таксама дзве пратэстанцкія цэрквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва адпаведна. На адлегласці прыблізна 2 км ад жылога масіву размешчаная ЦЭЦ-4.

На дадзены момант у мікрараёне вядзецца інтэнсіўная забудова новымі сучаснымі будынкамі. У 20092010 гадах было пабудавана 45 новых жылых дамоў, 2 школы і адна дарослая паліклініка. Да 2015 года плануецца завяршэнне забудовы.

Асноўныя вуліцы

НВА Цэнтр
  • В. Шаргановіча
  • М. Гарэцкага
  • У. Лабанка
  • П. Панчанкі
  • Сухараўская
  • Л. Скрыпнікава
  • Ф. Фёдарава
  • Л. Чайлыткі
  • Ф. Янкоўскага
  • І. Шамякіна

Інфраструктура

Грамадская інфраструктура

У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры, так ў жніўні-верасні 2009 года былі здадзены новая паліклініка і школа. У жылым раёне створана досыць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленняў паштовай сувязі РУП "Белпошта" і ААБ "Беларусбанк". Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбулаторыяй агульнай практыкі № 1 і паліклінікай № 10. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёну — ГЦ «Maximus» і ГЦ «Preston».

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Сухарава-5, якая адкрылася ў снежні 2013 года.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
8 д/с Сухарава-5 — Люцынская
11 д/с Вяснянка — д/с Сухарава-5
12 д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5
17 д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына
30с Каржанеўскага — Красны Бор
42 д/с Сухарава-5 — Люцынская
50с д/с Дружная — д/с Сухарава-5
83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка
121 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы
122э д/с Кунцаўшчына — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца
137 д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя Панядзелак — пятніца
138 д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні
140 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы Панядзелак — пятніца
144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына
Тралейбусныя маршруты:
7 д/с Сухарава-5 — Бабруйская
8 д/с Сухарава-5 — ст. м. Інстытут культуры Панядзелак — пятніца
25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4
38 Славінскага — д/с Сухарава-5 Панядзелак — пятніца
48 д/с Кунцаўшчына — р/к Лабанка
52 д/с Малінаўка-4 — д/с Кунцаўшчына
57 д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал Панядзелак — пятніца
77 д/с Сухарава-5 — Сапёраў

Славутасці

Лесапарк Мядзведжына закладзены ў 1872 годзе і размешчаны паміж вуліцамі Якубоўскага, Шаранговіча і Гарэцкага. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з'яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.

Спасылкі

Зноскі