Фрунзенскі раён, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фрунзенскі раён, Мінск
Герб
Mn frunz.gif
Краіна Беларусь
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у Мінск
Насельніцтва (2009) 372,431 тыс.
Шчыльнасць 8661 чал./км²
Плошча каля 43 км²
Фрунзенскі раён, Мінск на карце
Афіцыйны сайт

Фрунзенскі раён, адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада. Утвораны 17 красавіка 1951 года. Названы ў гонар М. В. Фрунзэ. У сучасных межах з 1977 года. Самы вялікі з дзевяці раёнаў Мінска. Плошча: 4,3 тыс. га. Насельніцтва: 372 тыс. чалавек (умоўна: Фрунзенскі раён — трэці па населенасці «горад» Беларусі, пасля астатняга Мінска і Гомеля. Амаль кожны пяты мінчанін жыве ў Фрунзенскім раёне. З-за вялікіх памераў раёна многія ўстановы ў ім прадубліраваны: два ЖРЭА, дзве падстанцыі хуткай дапамогі, дзве раённыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах і г.д.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён займае паўночна-заходнюю частку горада. З паўночнага ўсходу мяжа праходзіць па вул. Ціміразева, ад вул. Варашылава па лініі забудовы праспекта Пераможцаў да вул. Мельнікайтэ, з паўднёвага ўсходу і поўдня па вул. Кальварыйская да шляхаправода праз чыгунку Мінск — Маладзечна, затым па вул. Харкаўскай, вуліцам Прылукскай, Глаголева, уключае пасёлак Масюкоўшчыну. Асноўныя магістралі — вул. Прытыцкага, праспекты Пушкіна і Пераможцаў, вуліцы Кальварыйская, Ціміразева.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Фрунзенскі раён — найбуйнейшы раён Мінска, уключае жылыя мікрараёны Сухарава, Чырвоны Бор, Мядзвежына, Кунцаўшчына, Захад, Масюкоўшчына.

На 1 лістапада 2010 года налічвалася 391,5 тысячы гараджан[1] (у 2005 годзе — 329 тыс.). Раён даўно пераўзыходзіць па колькасці насельніцтва такія абласныя цэнтры, як Магілёў, Віцебск, Брэст і Гродна.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Жыллёвая забудова ў Фрунзенскім раёне Мінска

33 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працуе 19 тыс. чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», ААТ «Сукно», ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Мінскпраектмэбля», флагман беларускай энергетыкі ЦЭЦ-4.

30 будаўнічых арганізацый, сярод якіх самае вялікае ў горадзе будаўнічае аб'яднанне ААТ «МАПІД», вядучая арганізацыя па будаўніцтве буйнапанэльнага жылля.

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Дамы культуры ААТ «МАПІД» і ААТ «Сукно», кінатэатр «Аўрора», мноства бібліятэк, клубаў, кружкоў. Стадыён «Домабудаўнік».

Навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна наведваюць звыш 50 000 дзяцей, падлеткаў і моладзі.

15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у тым ліку Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансер, адзіны ў Беларусі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр і г.д.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У раёне налічваецца 231 га зялёных насаджэнняў.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі