Паўднёвы Захад (жылы раён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікрараён
Паўднёвы Захад
Выява
Горад: Мінск
Адміністрацыйны раён горада: Маскоўскі раён
Дата заснавання: 1977 [1]
Ранейшы статус: пасёлак
Год уключэння ў межы горада: другая палова 1970-х
Ранейшыя назвы: Пятроўшчына
Паштовыя індэксы: 220116, 220117, 220025
Насельніцтва: 85 тыс.[1] чал.

Паўднёвы Захад — жылы раён у паўднёва заходняй частцы Мінска. Забудоўваўся з другой паловы 1980-х. Складаецца з чатырох [2] мікрараёнаў, якія пабудаваны на перакрыжаванні цэнтральнай восі — праспекта газеты «Звязда» і папярэчных ёй праспекта Любімава, вуліц Алібегава, Голубева, Бялецкага; з бакоў абмежаваны праспектам газеты «Праўда» і вуліцай Рафіева. З захаду мяжуе з мікрараёнам Малінаўка.

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У мікрараёне Паўднёвы Захад-1 размешчана аддзяленне паштовай сувязі РУП «Белпошта». Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 25, № 32), дзіцячая (№ 15) і стаматалагічныя (№ 13) паліклінікі, а таксама адна жаночая кансультацыя. У кожным мікрараёне размешчаны установы дашкольнай і сярэдняй адукацыі. Асноўны грамадскі цэнтр сканцэнтраваны ўздоўж праспектаў Дзяржынскага і Газеты «Праўда». Гэта гандлёвы цэнтр «Паўднёвы Захад» для мікрараёна Паўднёвы Захад-1, ГЦ «Валгаград» для Паўднёвага Захаду-2 і ГЦ «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», ГЗЦ «Тытан» і ГЦ «Магніт» для ўсяго жылога раёна. Таксама тут знаходзяцца суд і ЗАГС Маскоўскага раёна. Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу адносна раўнамерна разгрупавана па перыметры раёна.

У 1994 годзе быў адкрыты Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў [3]. Побач, па адрасе пр. Газеты «Праўда» № 11Д, размяшчаецца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія [4].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Паўднёвы Захад і дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 7 лістапада 2012 года была адкрыта станцыя метро Пятроўшчына.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
23 д/с Малінаўка-4 — Гарадскі вал
28 д/с Сярова — Масюкоўшчына
30с Каржанеўскага — Красны Бор
75 д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пятроўшчына
83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка
90 а/с Паўднёва-Заходняя — Семяняка
103 д/с Паўднёвы захад — д/с Малінаўка-4
104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца
116 д/с Каменная Горка-5 — Малінаўка-8
122э д/с Кунцаўшчына — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца
150 д/с Паўднёвы Захад — Азярцо
156э д/с Паўднёвы Захад — Водаачышчальная станцыя
196 д/с Малінаўка-4 — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 9.50 — 19.17
Тралейбусныя маршруты:
25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4
32 ст. м. Пятроўшчына — д/с Малінаўка-4
36 д/с Паўднёвы Захад — д/с Серабранка
39 д/с Паўднёвы Захад — Сапёраў
40 д/с Карастаянавай — д/с Паўднёвы Захад
47 д/с Малінаўка-4 — ст.м. Пушкінская
52 д/с Малінаўка-4 — д/с Кунцаўшчына
53 д/с Малінаўка-4 — д/с Зялёны Луг
63 д/с Паўднёвы Захад — д/с Дружная
64 д/с Малінаўка-4 — д/с Дружная
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Пятроўшчына

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Курган у мікрараёне Паўднёвы Захад-3

Побач з мікрараёнам Паўднёвы Захад-2 размешчана праваслаўная царква «Праабражэння Гасподняга» (насупраць універсама «Валгаград»).

Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI ст. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.[6]

Акрамя курганоў у 1986 годзе знойдзена селішча плошчай каля 1 га, якое датуецца X-XIII ст. Знаходзіцца яно ў 400 метрах на поўдзень ад дома № 60, к. 2 па праспекце газеты «Праўда».[6]

Яшчэ адно паселішча, якое датуецца X-XII ст., знаходзіцца на праспекце Любімава ў кіламетры на паўднёвы ўсход ад дома № 26. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана. Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.

Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з іншага боку атачае мікрараён Малінаўка. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў.

Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі