Рэжыцкі павет: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Павет Расійскай імперыі |назва = Рэжыцкі павет |герб губерні = Vitebsk gub coa.png |губерня...' |
→Спасылкі: арфаграфія |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
* [http://starye-karty.litera-ru.ru/uezd/vit_karta-rezhitskiy_uezd.html Старыя карты Рэжыцкага павета на сайце "Литера Ру"] |
* [http://starye-karty.litera-ru.ru/uezd/vit_karta-rezhitskiy_uezd.html Старыя карты Рэжыцкага павета на сайце "Литера Ру"] |
||
* [https://www.radzima.net/be/uezd/rezhitskiy.html Мапа Рэжыцкага павета (1820) на Radzima.net] |
* [https://www.radzima.net/be/uezd/rezhitskiy.html Мапа Рэжыцкага павета (1820) на Radzima.net] |
||
* [http://www.nobility.by/advices/church/roman-catholic/rezycki-paviet.shtml Рыма-Каталіцкія касцёлы Рэжыцкага павета на сайце [[Згуртаванне |
* [http://www.nobility.by/advices/church/roman-catholic/rezycki-paviet.shtml Рыма-Каталіцкія касцёлы Рэжыцкага павета на сайце [[Згуртаванне беларускай шляхты|Згуртавання беларускай шляхты]]] |
||
* [http://www.nobility.by/advices/church/orthodox/rezycki-paviet.shtml Праваслаўныя цэрквы Рэжыцкага павета на сайце [[Згуртаванне |
* [http://www.nobility.by/advices/church/orthodox/rezycki-paviet.shtml Праваслаўныя цэрквы Рэжыцкага павета на сайце [[Згуртаванне беларускай шляхты|Згуртавання беларускай шляхты]]] |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 01:52, 27 снежня 2018
Рэжыцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Віцебская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Рэжыца | ||
Дата ўтварэння | 1772 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 136 445 жыхароў (1 897) | ||
Плошча | 4,1 тыс. км² | ||
Рэ́жыцкі павет (лат.: Rēzeknes apriņķis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).
Гісторыя
Рэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.
Геаграфія
Рэжыцкі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей.
Сучаснае становішча
У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.
Вядомыя асобы
- Баляслаў Брэжга (1887—1957) — латвійскі гісторык, археолаг, палеограф, філолаг.
- Яніс Пуятс (нар. 1930) — кардынал-святар, архібіскуп рыжскі.
Спасылкі
- Старыя карты Рэжыцкага павета на сайце "Литера Ру"
- Мапа Рэжыцкага павета (1820) на Radzima.net
- Рыма-Каталіцкія касцёлы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
- Праваслаўныя цэрквы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты