Гарусты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Krupski Oleg (размовы | уклад)
дапаўненне
Радок 96: Радок 96:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
* Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С.51.
* «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2, кн. 1 с. 185;
* «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2, кн. 1 с. 185;
* «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH (1880—1914), WARSZAWA, 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; {{ref-pl}}
* «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH (1880—1914), WARSZAWA, 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; {{ref-pl}}

Версія ад 14:54, 16 мая 2020

Вёска
Гарусты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2010)
СААТА
3208852011
Гарусты на карце Беларусі ±
Гарусты (Беларусь)
Гарусты
Гарусты (Гомельская вобласць)
Гарусты

Га́русты[1] (трансліт.: Harusty, руск.: Гарусты) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2].

Гарусты (Гарысты) у розны гістарычны час з'яўляліся ваколіцай, сялом, пазней — вёскай у Свяцілавіцкам сельсавеце Веткаўскага раёна (раней — Хізаўскі сельсавет Свяцілавіцкага раёна) Гомельскай вобласці Беларусі. Этымалогія назвы гэтага населенага пункта Гарусты (Гарысты)[3][4] вынікла ад польскага «harus», у рускай — «гарус» — мяккая кручаная ваўняная або баваўняная пража[5][6][7][8], вырабам якой занімаліся і ў Беларусі. Бо няма ў дадзенай мясцовасці гор і ўзгоркаў для сцвярджэння назвы "Гарысты" (руск.: Гаристы, Гористы, Гористое), якія памылкова замацаваліся ў некаторых публікацыях. Па іншай версіі назва паселішча Гарусты ўтварылася ад назвы чорнага бусла на беларускай мове — «гарус»; або хутчэй за ўсё ад «гарусціць» (гарустіть) у значэнні «прысвойваць ў свае рукі»[9] ў сувязі з «прыватызаваным ў свае рукі» надзела зямлі выхадцаў з найблізкага паселішча Хізы.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (110 сем'яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Размешчана у 21 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля. На поўдні меліярацыйныя каналы.

Гісторыя

Згодна з пісьмовымі крыніцамі (рэвізскія казкі) ваколіца Гарыстаў, заснавана дзевяццю сем'ямі аднаго прозвішча Крупскія[10] ў 1864 годзе — у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, якія паходзілі з сяла вёскі Хізы. Паводле Першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года ў сяле Гарысты Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета размяшчаліся: вятрак, кузня, алейня (уладальнік Бекарэвіч Раман Дзмітрыевіч). На момант 1910 года агульнае валоданне жыхарамі Гарыстаў складала 592 дзесяціны зямлі. Жыхары прыпісаны да Жалезнякоўскага праваслаўнага царкоўнага прыходу. Хоць у Гарыстах таксама жылі і каталікі[11]. Да паштова-тэлеграфнай канторы ў мястэчку Ветка 18 вёрст, да валаснога праўлення ў Рэчках — 8 вёрст.

У 1926 годзе ў Хізава-Гарыстаўскім сельсавеце Свяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі; працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 19371938 гады савецкіх рэпрэсій былі пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму жыхары вёскі Гарысты. У час Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску загінулі 11 савецкіх салдат (пахаваныя ў брацкай магіле на могілках). У Беларускім фронце (заклік Свяцілавічскага РВК) і ў партызанскай барацьбе загінулі 220 жыхароў Хізаўскага сельсавета, з іх 27 жыхароў вёскі, у памяць пра іх у 1968 годзе ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. У 1959 годзе была цэнтрам саўгаса «Зарэчны». Размяшчаліся пачатковая школа, клуб, бібліятэка, швейная майстэрня, сталовая, магазін. У 1987 г. праз гэту вёску праклалі асфальтавую дарогу і ўсталявалі аўтобусны прыпынак "вёска Гарысты".

Насельніцтва

У ваколіцы Гарысты на момант 1927 года пражывала «95 велікарусаў» (запісана з нацыянальнасцю «велікарусы» хоць ужо была абвешчаная афіцыйнае дзяржава «Беларуская ССР» — афіцыйна беларусаў там прызналі пазней). Вялося 95 асабістых гаспадарак. Было 250 мужчын, 234 жанчыны. У 2011 годзе — жыхароў няма.

вёска Гарусты (Garusty) на карце 1874 года

Дынаміка засялення:

  • 1864 г. — 9 двароў, 54 жыхары.
  • 1868 г. — 24 двары, 170 жыхароў.
  • 1897 г. — 57 двароў 352 жыхары (паводле перапісу).
  • 1910 г. — 51 двор (167 мужчын, 178 жанчын)
  • 1926 г. — 95 двароў, 484 жыхара.
  • 1940 г. — 98 двароў.
  • 1959 г. — 396 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 г. — жыхары (110 сем'яў) пераселеныя.

Геаграфія

Аколіца Гарысты, заснаваная дзевяццю сем'ямі аднаго прозвішча Крупскі жыхарамі ваколіцы Хізы, адрознівалася па тапаграфічнай карце да 1917 года:

  • № 1552 — ваколіца Гарысты мяшчанская, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, Жалезнякоўскі праваслаўны прыход, даўгата 31.2755 і шырыня 52.7037[12];
  • № 3885 — ваколіца Хізы, грамадства мяшчан з Хізы і Грамыкі, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 31.29840 і шырыня 52.68340[13].

Транспартная сетка на момант 1927 года — на адлегласці 18 вёрст знаходзілася прыстань і прыпынак парахода каля мястэчка Ветка, і рынак (кірмашовы пункт). Да г. Гомеля — 40 вёрст. Зараз транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Свяцілавічы — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Га́рысты
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района (руск.)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4
  4. Гомельская вобласць
  5. Большой словарь иностранных слов.- Издательство «ИДДК», 2007. (руск.)
  6. Словарь живого великорусского языка. В.И. Даль. (руск.)
  7. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935-1940 (руск.)
  8. Большой Энциклопедический словарь. 2000 (руск.)
  9. стар. 66 (том 3), «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», рэд. Г. А. Цыхун, Акадэмія навук БССР, выд. «Беларуская навука», г. Мінск, 1978-2006 г. ISBN 985-08-0629-Х
  10. «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» (ф. 2151 воп. 1 спр. 171 л. 416—417 об.)
  11. В. ТЕЙКИН. газета «Голос Ветковщины» № 88 (506) от 13.11.2013, Культура «POLSKA VETKA». «Голас Веткаўшчыны» (18 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 18.11.2013. (руск.)
  12. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры А-Е (руск.)
  13. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры М-Я (руск.)

Крыніцы

  • Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С.51.
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2, кн. 1 с. 185;
  • «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH (1880—1914), WARSZAWA, 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; (польск.)
  • под. ред. Пожаров Г. П., «Список населенных мест Могилевской губернии», г. Могилев, 1910 г., с. 48; (руск.)
  • «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с. 70-71; (руск.)
  • «Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303;
  • «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, c. 122, 903; (руск.)
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія: Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2004 г., ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць, Т. 1, кн. 1, с. 213—214;
  • «Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г.; (руск.)
  • «Архіварыус», (Навуковае выдание) серыя «Гісторыя, архівазнауства, крыніцазнауства», БелНДІДАС, г. Мінск, 2009 г., выпуск № 7, с. 80-99;
  • «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской,

хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, с. 26-89;

  • На фрагменце карты 1874 года (на польскай мове) вёска Гарысты (Garusty): Ausg. 1874. Helioaravure in Kunfer (Preis 60 kg.). Vervielfaltiqt durch Umdruck vom Steine. Schnellpressen — Druck. Mafsstab 1:300.000. (польск.)

Спасылкі