Зора Кіпель: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 29: Радок 29:
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку]]

Версія ад 18:53, 30 верасня 2020

Зора Кіпель
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2003(2003-04-14)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Лявон Савёнак
Муж Вітаўт Кіпель
Дзеці Алеся Кіпель
Род дзейнасці літаратуразнаўца, кнігазнавец, бібліятэкарка, публіцыстка, перакладчыца, літаратар
Навуковая сфера публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], кнігазнаўства[d][2], бібліятэказнаўства[d][2] і перакладніцтва[d][2]
Месца працы
Альма-матар
Член у

Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская дзеячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 19361941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі».

У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Германіі. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене.

У 19491954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору.

У 1955 г. прыехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 г. пабралася шлюбам з В. Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 г. скончыла Ратгерскі ўніверсітэт (Нью-Джэрсі) са ступенню магістра бібліятэказнаўства і інфармацыйных тэхналогій і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 г. заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 г. — скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта.

Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 19791983 гг. была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гг. была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра БІНІМа. У 1998 г. разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 20032004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых англійска-беларускіх слоўнікаў.

Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.

Пахавана на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ

Літаратура