Раман Ігаравіч Бегуноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
падоўжыў кантракт
→‎Дасягненні: абнаўленне звестак
Радок 59: Радок 59:
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Бр}} Бронзавы прызёр [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]], [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|2018]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} {{Бр}} Бронзавы прызёр [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]] (2): [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016|2016]], [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018|2018]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: [[Кубак Беларусі па футболе 2012/2013|2013]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі]]: [[Кубак Беларусі па футболе 2012/2013|2013]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} Уладальнік [[Суперкубак Беларусі па футболе|Суперкубка Беларусі]]: [[Суперкубак Беларусі па футболе 2021|2021]]
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2017
* {{Сцяг|Беларусь||20px}} У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2017



Версія ад 22:50, 2 сакавіка 2021

Футбол
Раман Бегуноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Ігаравіч Бегуноў
Нарадзіўся 22 сакавіка 1993(1993-03-22)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 67
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Мінск 87 (4)
2015—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 65 (2)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2020— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2016 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Бегуноў (нар. 22 сакавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

«Мінск»

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» Мінск

У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама»[4]. 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[5]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама»[6], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду[7].

«Тарпеда-БелАЗ»

У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня пачаў з’яўляцца на полі, пазней зноў выбываў з-за траўм, толькі з кастрычніка стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе каманды.

«Шахцёр»

У снежні 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, потмым пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2022 года[10].

Міжнародная кар’ера

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск Беларусь 25 0
2011 дубль Мінск Беларусь 20 0
2012 Д1 Мінск Беларусь 19 0
2013 Д1 Мінск Беларусь 24 2
2014 Д1 Мінск Беларусь 30 1
2015 (1) Д1 Мінск Беларусь 14 1
2015 (2) Д1 Дынама Беларусь 8 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 17 1
2017 Д1 Дынама Беларусь 24 1
2018 Д1 Дынама Беларусь 16 0
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 11 0
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 13 3

Зноскі