Слепня (рака): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
|выява=Мінск. Антонаўскі парк (08).jpg
|выява=Мінск. Антонаўскі парк (08).jpg
|краіны=[[Беларусь]]
|краіны=[[Беларусь]]
|Рэгіён=[[Мінск]]
|Рэгіён=Мінск
|на карце=
|на карце=
|велічыня=
|велічыня=

Версія ад 18:11, 16 мая 2022

Слепня
Слепня ў Антонаўскім парку
Характарыстыка
Даўжыня 17 км км
Вадацёк
Вусце Свіслач
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Рэгіён Мінск

Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра. Даўжыня 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.

Гісторыя

Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.

У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.

Літаратура