Аляксандр Васільевіч Тузікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васільевіч Тузікаў
Дата нараджэння 5 верасня 1958(1958-09-05) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, кібернетык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, human computer, information technology instructor
Навуковая сфера прыкладная матэматыка, матэматыка і матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Аляксандр Васільевіч Тузікаў (нар. 5 верасня 1958, Полацк) — беларускі навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1980 года — у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2003 года — намеснік дырэктара, з 2009 па 2022[1] — генеральны дырэктар), адначасова з 1989 года працуе ў БДУ: у 2017 — заснаваў і ўзначаліў кафедру біямедыцынскай інфарматыкі[2], з 2018 — прафесар гэтай кафедры.[3]

У 1985 годзе абараніў дысертацыю «Метады рашэння некаторых класаў шматкрытэрыяльных задач тэорыі раскладаў» на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а ў 1999 годзе — доктарскую дысертацыю «Аналіз сіметрычнасці і параўнанне аб’ектаў на аснове матэматычнай марфалогіі», у 2005 годзе Аляксандру Васільевічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

У 2014 годзе А. В. Тузікаў быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Інфарматыка ў медыцыне і біялогіі».

Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (IAPR).

Навуковая дейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў звыш 350 друкаваных прац, у тым ліку 5 манаграфій і больш за 50 работ на англійскай мове, уключаючы артыкулы ў самых прэстыжных замежных часопісах. Выступаў з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях і ў вядучых замежных навуковых цэнтрах у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстраліі, Японіі, Польшчы, Расіі і інш[4].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». У 2007 годзе яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя вынікі. У 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. ПРЕЗИДИУМ НАН БЕЛАРУСИ 11 марта рассмотрел ряд кадровых вопросов… — Навука. — 2022. — 15 сакавіка. — С. 2
  2. ФПМИ - КАФЕДРА БИОМЕДИЦИНСКОЙ ИНФОРМАТИКИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  3. ТУЗИКОВ АЛЕКСАНДР ВАСИЛЬЕВИЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  4. Тузікаў Аляксандр Васільевіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун, А. Белорусские имена в науке (физика, физико-технические науки, астрономия) / А. Болсун // Изобретатель. — 2016. — № 5. — С. 38-48.
  • Нарадзіўся ў Полацку // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 797—798.
  • Тузиков Александр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 523.
  • Тузиков Александр Васильевич // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 138.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]