Алег Міхайлавіч Кубараў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Алег Міхайлавіч Кубараў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лютага 1966 (58 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Кубараў (нар. 8 лютага 1966, Жодзіна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дзяржынскім «Арсенале».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Расіі, Латвіі і Казахстане. У 1996 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе быў гуляючым трэнерам клуба СКАФ. У 2003 годзе ўзначальваў ждановіцкую «Дарыду», а з 2006 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда».
У снежні 2009 года прыйшоў у «Гомель», які па выніках сезона 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Дапамог клубу вярнуць месца ў элітным дывізіёне, а потым і ўзяць трафеі: Кубак Беларусі 2011 і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі 2011. У сакавіку 2012 года «Гомель» таксама атрымаў перамогу над барысаўскім БАТЭ ў Суперкубку Беларусі.
У лістападзе 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў пакіне «Гомель» па заканчэнні сезона[1]. У выніку «Гомель» не змог узяць медалі (4 месца), а Кубараў скончыў працу ў клубе.
У лютым 2013 года ўзначаліў «Спартак» з Юрмалы[2]. У ліпені 2013 года кантракт з юрмальскім клубам быў разарваны[3].
У верасні 2013 года стаў галоўным трэнерам малдаўскага «Зімбру»[4]. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў можа ўзначаліць мінскае «Дынама» або салігорскі «Шахцёр»[5], але ў выніку застаўся ў «Зімбру». Пры Кубараве ў кішынёўскім клубе з’явіліся беларускія футбалісты — Кірыл Паўлючак і Дзмітрый Клімовіч, з якімі ён раней працаваў у «Гомелі». У маі 2014 года прывёў «Зімбру» да першага за апошнія сем гадоў трафея — Кубка Малдовы. Пазней таксама выйграў і Суперкубак, а таксама давёў «Зімбру» да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы. У снежні 2014 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Зімбру»[6].
20 студзеня 2015 года афіцыйна ўзначаліў іншы клуб з Кішынёва — «Дачыю», якая на той момант узначальвала турнірную табліцу чэмпіянату Малдовы[7]. Аднак, на чале «Дачыі» знаходіўся толькі ў адным афіцыйным матчы. 9 сакавіка 2015 года кантракт з кішынёўскім клубам быў разарваны[8].
З пачатку 2016 года зноў узначаліў латвійскі «Спартак»[9], які прывёў да чэмпіёнства Латвіі 2016 года.
У снежні 2016 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кубарава галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[10]. Пасля першай паловы сезона 2017 каманда ўзначальвала табліцу Вышэйшай лігі, аднак саступіла ў фінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» і выбыла з Лігі Еўропы, саступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе літоўскай «Судуве». 10 ліпеня 2017 года стала вядома, што Кубараў разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку[11].
25 ліпеня 2017 года быў прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[12]. Па выніках сезона 2017 прывёў каманду да пятага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам на доўгатэрміновай аснове[13]. У сезоне 2018 зноў прывёў каманду да пятага месца. У снежні 2018 года стала вядома, што Кубараў пакідае пасаду галоўнага трэнера жодзінцаў[14].
У сакавіку 2019 года стаў галоўным трэнерам дзейнага чэмпіёна Латвіі — клуба «Рыга»[15]. Аднак, ужо ў красавіку пакінуў яго, бо «Рыга» не здолела заявіць памочнікаў трэнера[16]. У чэрвені 2019 года ўзначаліў іншы латвійскі клуб — «Елгаву»[17], з якім у сезоне 2019 заняў сёмае месца ў чэмпінаце Латвіі, а таксама дайшоў да фінала Кубка. У студзені 2020 года стала вядома, што Кубараў застанецца трэнерам «Елгавы» ў сезоне 2020[18]. У жніўні 2020 года быў звольнены з латвійскага клуба[19].
У лютым 2021 года стаў спартыўным дырэктарам клуба «Крумкачы»[20], а ў ліпені таго ж года быў прызначаны галоўным трэнерам каманды[21]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года[22].
У лістападзе 2022 года ўзначаліў моладзевую зборную Таджыкістана[23]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года пасля выступлення зборнай на моладзевым Кубку Азіі, дзе яна не здолела выйсці з групы[24].
У лютым 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дзяржынскага «Арсенала»[25].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Ігравыя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён БССР: 1991
- Уладальнік Кубка БССР (2): 1990, 1991
- Уладальнік аматарскага Кубка Мільёнаў СССР: 1991
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
- Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014
- Чэмпіён Латвіі: 2016
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Футбол. По информации "ПБ", Олег Кубарев покинет "Гомель" по окончании сезона (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012.
- ↑ Кубарев возглавит юрмальский «Спартак» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (8 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013.
- ↑ Футбол. Олег Кубарев покинул пост главного тренера юрмальского "Спартака" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (28 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Олег Кубарев стал главным тренером молдавского "Зимбру" (руск.). football.by (3 верасня 2013). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ ФК "Шахтер" могут возглавить Курнев или Кубарев (руск.). esoligorsk.by (12 снежня 2013). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев официально возглавил "Дачию". Владимир Журавель и Эдуард Тучинский вошли в тренерский штаб (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев, спустя месяц после назначения, расторг контракт с молдавской "Дачией" (руск.). football.by (9 сакавіка 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ В январе Олег Кубарев возглавит юрмальский "Спартак" (руск.). football.by (22 снежня 2015). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Шахтер" официально объявил о подписании Кубарева (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера" (руск.). football.by (10 ліпеня 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» продлил контракт с Кубаревым на долгосрочной основе (руск.). football.by (14 лістапада 2017). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" официально сообщило о прекращении сотрудничества с Олегом Кубаревым (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев официально возглавил "Ригу" (руск.). football.by (29 сакавіка 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кубарев покинул «Ригу» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Олег Кубарев возглавил латвийский клуб "Елгава" (руск.). football.by (12 чэрвеня 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Кубарев продлил контракт с "Елгавой", Котляров покинет клуб (руск.). football.by (6 студзеня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев нашел новую работу (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев возглавил молодежную сборную Таджикистана (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев покинул молодежную сборную Таджикистана (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Олег Кубарев: "В дзержинском "Арсенале" работаем в связке с Вячеславом Вашкевичем" (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск
- Ігракі ФК Блазма
- Ігракі ФК Спартак Семей
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК СКАФ Мінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Дарыда
- Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
- Трэнеры ФК Гомель
- Трэнеры ФК Спартак Юрмала
- Трэнеры ФК Зімбру
- Трэнеры ФК Дачыя Кішынёў
- Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
- Трэнеры ФК Рыга
- Трэнеры ФК Елгава
- Трэнеры ФК Крумкачы Мінск