Алесь Мікалаевіч Чаркашын
Алесь Мікалаевіч Чаркашын | |
---|---|
Псеўданім | "Тарас" |
Дата нараджэння | 27 верасня 1982 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2015 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Украіна |
Род войскаў | Добраахвотніцкі Украінскі Корпус |
Званне | Радавы/Капелан |
Часць |
5-ы асобны батальён ДУК Тактычная група «Беларусь» |
Бітвы/войны | Вайна на ўсходзе Украіны |
Узнагароды і званні |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» - Кліп | |
«Алесь Чаркашын. Не здавайся!», дак. фільм, рэж. Антось Цялежнікаў, 2016 |
Алесь Мікалаевіч Чаркашын (27 верасня 1982, Брэст, Беларуская ССР — 28 жніўня 2015, Запарожжа, Украіна) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Тарас». «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі[1]. Удзельнічаў у Плошчы 2010[2].
Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон[1].
У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь»[1].
Са студзеня 2015 года браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк[1].
Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. 28 жніўня 2015 года памёр у шпіталі.
Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, Брэсцкі раён, Беларусь.
Пасля смерці засталіся бацькі і двое братоў.
Узнагароды і ўшанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- узнагароджаны знакам «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).
- 6 кастрычніка 2015 г. у памяшканні сядзібы БНФ адбыўся вечар памяці, на якім быў прэзентаваны дыск з песнямі Алеся Чаркашына, дзве з якіх былі напісаныя на фронце.[3]
- 27 кастрычніка 2015 г. у Віцебску ў мікрараёне Білева сябры партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам з мясцовымі жыхарамі з уласнай ініцыятывы пасадзілі дзясятак дрэваў у гонар загінулых ва Украіне беларусаў.[4]
- 28 сакавіка 2016 г. быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну, на якім высечана імя Алеся Чаркашына.[5]
- У жніўні 2016 г. у Брэсце на магіле Алеся Чаркашына усталявалі помнік, грошы на які збіралі краўдфандзінгам. Сродкі на помнік накіравалі грамадзяне Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі, Польшчы, ЗША і іншых краін. Помнік быў афіцыйна адчынены ў дзень народзінаў Алеся Чаркашына 27 верасня 2016 г. Сярод іншых удзел на адкрыццё помніка прыехалі бацькі загінулага на Майдане ў 2014 г. беларуса Міхаіла Жызнеўскага.[6]
- 15 лістапада 2016 г. у Чаркасах падчас адкрыцця выставы ў мастацкім музеі Чаркасаў пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку медалямі ад імя Украінскай Добраахвотніцкай арміі за абарону Данбасу. Раней карціны з выставы, прысвечанай беларускім добраахвотнікам, ужо выстаўлялі ў амбасадзе Украіны ў Беларусі, у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ды іншых гарадах Украіны.[7]
- 28 жніўня 2017 г. у Брэсце на магіле Алеся Чаркашына прайшла акцыя ягонай памяці, дзе сабраліся сябры і родныя.[8]
- 28 жніўня 2017 г. у Кіеве на вул. Беларускай ля Помніка беларусам, якія загінулі за Украіну адбылася акцыя памяці, каля помніка сабраліся беларускія і ўкраінскія актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб ушанаваць памяць Алеся Чаркашына і ўкраінца Віталя Ціліжэнкі. На акцыі мастак Тарас Носар прадставіў карціну, якую прысвяціў беларусам, якія ў студзені 2015 года ўзнялі ў Пясках бел-чырвона-белы сцяг.[9]
- 28 жніўня 2017 г. Беларускім доме ў Варшаве прайшоў вечар памяці Алеся Чаркашына, дзе адбыўся паказ фільму «Белсату» «Алесь Чаркашын — Не здавайся!».[10]
- 28 жніўня 2018 г. у Брэсце прайшла акцыя памяці добраахвотніка Алеся Чаркашына, якая адбылася ля яго магілы, і дзе сабраліся яго родныя, сваякі, сябры, паплечнікі і проста незнаёмыя з ім людзі.[11]
- 28 жніўня 2019 г. у Беластоку ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына турнірам па стральбе.[12]
- 24 лістапада 2022 года Чаркашын быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[13]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Анатолевіч Лобаў
- Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі
- Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
- Васіль Парфянкоў
- Дзень украінскага добраахвотніка
- Мікола Ільін
- Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Черкашин Олександр Миколайович (укр.)
- ↑ R.I.P. Алесь Чаркашын — Героі не паміраюць(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2018. Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ Белсат. У Менску прэзентуюць кружэлку Алеся Чаркашына «Не здавайся!» .
- ↑ Белсат. У Віцебску пасадзілі дрэвы ў гонар беларускіх ваяроў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага .
- ↑ Радыё Свабода. <span style="" lang="(укр.)" >У Києві відкрили меморіальну дошку загиблим у боротьбі за Україну громадянам Білорусі (фотогалерея)(нявызн.).
- ↑ Белсат. У Берасці ўсталявалі помнік Алесю Чаркашыну .
- ↑ Белсат. У Чаркасах пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку .
- ↑ Белсат. «Удзел у АТО – яго асабісты выбар». На магіле Алеся Чаркашына сабраліся сябры і родныя .
- ↑ Белсат. У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (ФОТА) .
- ↑ Белсат. У Варшаве пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына .
- ↑ Радыё Рацыя. У Берасці ўшанавалі памяць добраахвотніка Алеся Чаркашына(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019.
- ↑ Радыё Рацыя. У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2023.
- ↑ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Запарожжы
- Узнагароджаныя медалём ордэна Пагоні
- Кавалеры ордэна Народны Герой Украіны
- Асобы
- Ваенныя Украіны
- Памерлі ад ран
- Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
- Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны