Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч
Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1961 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | знешняя разведка |
Гады службы | 1925—1930, 1941—1952 |
Званне | Палкоўнік дзяржаўнай бяспекі |
Камандаваў | партызанскі атрад |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Партызанскі рух у Заходняй Беларусі, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | К. П. Арлоўскі |
У адстаўцы | з 09.1952 г. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч (14 сакавіка 1898, в. Лазовая Буда, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 11 красавіка 1961, Мінск) — савецкі ваенны, партызан, Герой Савецкага Саюза (1944). Палкоўнік дзяржаўнай бяспекі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 сакавіка 1898 года ў в. Лазовая Буда Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).
У канцы 1916 года прызваны ў царскую армію і залічаны ў вучэбную каманду 190-га палка, які размяшчаўся ў Клязьме Маскоўскай губерні. У ліпені 1917 года ён адпраўляецца ў маршавую роту на Заходні фронт Баранавіцкага напрамку радавым 6-га грэнадзерскага Таўрычаскага палка.
У гады грамадзянскай вайны дабравольна ўступіў у Чырвоную Армію і быў накіраваны на курсы камандзіра ў Маскву, пасля заканчэння якіх быў накіраваны ў штаб Заходняга фронту, а пазней — у тыл белапалякаў для арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсій у тыле ворага.
З 1924 па 1937 гады працаваў на розных пасадах Качэрыцкага рэўкома і Бабруйскага павета. Некаторы час быў старшынёй калгаса «Качэрычы». З утварэннем Кіраўскага раёна ўзначаліў раённае добраахвотнае таварыства «Асавіяхім».
У 1937 годзе быў накіраваны ў Іспанію і стаў камандзірам атрада асобага назначэння. За праяўлены гераізм і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Вярнуўшыся з Іспаніі Рабцэвіч узначаліў райздраўаддзел, а потым у 1939 годзе быў накіраваны ў Брэст, дзе яго і застала Вялікая Айчынная вайна. Камандзір роты асобнай мотастралковай дывізіі. Пасля разгрому немцаў пад Масквой арганізаваў дыверсійны партызанскі спецатрад НКДБ БССР «Храбрацы» з 14 чалавек. 30 чэрвеня 1942 года паветраным дэсантам высадзіўся ў тыле ворага ля станцыі Злынка Арлоўскай вобласці. На тэрыторыі Жлобінскага, Рагачоўскага, Акцябрскага (у в. Ражанаў знаходзілася база атрада), Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Косаўскага, Лунінецкага, Лагішынскага, Пінскага раёнаў атрад правёў 218 дыверсій, у выніку якіх пушчаны пад адхон 91 эшалон, падарваны 73 цягнікі, 23 бронемашыны, браняпоезд, 102 аўтамашыны, 5 мастоў, разгромлены два гарнізоны нямецкіх акупацыйных улад.
За паспяховае выкананне заданняў у тыле ворага Аляксандру Рабцэвічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (5 лістапада 1944 г.). Пасля вайны доўгі час быў загадчыкам райздраўаддзела. За баявыя справы ўзнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам «Айчыннай вайны 2-ой ступені», медалямі «Партызану Айчыннай вайны», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кенісберга» і іншымі.
У пасляваенныя гады працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі ў Мінску. Працаваў камендантам Клуба НКДБ, падчас пажару ў якім 3 студзеня 1946 года загінула яго дваццацігадовая дачка Люся. Падчас правядзення расследавання здарэння быў арыштаваны, але неўзабаве адпушчаны[1]. У адстаўцы з верасня 1952 года.
Памёр 11 красавіка 1961 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Яго імем названы вуліцы і завулак у горадзе Кіраўску і в. Мышкавічы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Сын — Віктар Аляксандравіч Рабцэвіч (04.04.1924 — 21.09.1998).
- Дачка — Люся Аляксандраўна Рабцэвіч (пам. 03.01.1946)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 129, 241, 242, 408.
- Рабцэвіч Аляксандр Маркавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 36—37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія на сайце Службы знешняй разведкі Расіі Архівавана 24 лютага 2011.
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай губерні
- Разведчыкі СССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў