Амат
Амат (Амт, Амамат; ст.-егіп. "пажыральніца") - у старажытнаегіпецкай міфалогіі пачвара, якая жыве ў Дуаце і пажырае грэшнікаў (дакладней - іх сэрцы і душы, якія трапілі ў пекла). Амат не лічылася боствам, як культ адсутнічаў. У некаторых крыніцах Амат атоесамлівалі с такімі істотамі, як Таўрт, Сехмет.
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Амат мялявался як істота з тулавам і пярэднімі нагамі ільвіцы, заднімі нагамі гіпапатама і галавой кракадзіла (часам - сабакі). Папірус № 9901 з Брытанскага музею апісвае Амат наступным чынам: "Перэдняя траціна яе цела - кракадзіл, яе задняя частка - гіпапатам, а ў сярэдзіне яна нагадвае ільва".
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна месца жыхарства Амат апісвалася як вогненае возера, у якое сэрца грэшнікаў кідаліся на з'ядзенне пачвары. На выявах часта сядзіць ззаду ад Тота (бога мудрасці) альбо на яго месцы побач з шалямі. На гэтых шалях пад наглядам суддзі - бога Асірыса - узважвалася сэрца памерлага. На другой чашы ляжала статуэтка багіні Маат альбо страўсінае пяро (сімвал Маат). Калі сэрца пераважвала, памерлага з'ядала Амат, калі сэрца аказвалася лягчэйшым за пяро ці статуэтку - чалавека чакала вечнае райскае жыццё у Іару. Гэта значыла, што ён пры жыцці ніколі нікога "не прымусіў галадаць ці плакаць, ніколі не забіваў і не прымушаў да забойства, с краў рытуальную ежу, не падрабляў шалі, не зганяў з пашы звяроў, не саджаў у клеткі божжым птушак..." [1] і г.д. На іншым папірусе, які цытыруе Навіль, яна намалявана распластанай побач з вогненым возерам у "пекле". Амат дапамагаў страшэнны звер Бабай, аб якім вядома толькі тое, што ён - жах. Плутарх атоесамліваў яго з Тыфонам.
Дзеля таго, каб Амат паўсталаі пачала кіраваць ім, дастаткова ўсяго пяці грэшнікаў - людзей, якія загразлі ў сквапнасці, зайздрасці, гонары і гневе. Каб пачвара перанеслася ў свет жывых, неабходны 4 атрэфакты, якія разам складаюць жазло Анубіса. Калі Амат апынецца ў свеце людзей, яна прынясе бясконцую навальніцу. Тады рабіць дабро стане злом, а рабіць зло - дабром.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У серыі гульняў AD&D з'яўляецца цэлая фэнтазі-раса атмаў - істот, якія пажыраюць чалавечыя цені. Знешне яны значна адрозніваюцца ад міфічнага прататыпу: маюць лускаватыя ногі кракадзіла, вялікі жывот, тоўстую шыю гіпапатама, чалавекападобныя рукі і галаву ільвіцы.
Зноскі
- ↑ Хорхе Луис Борхес "Книга вымышленных существ" — Мн.: Старый свет, 1994 (1)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]