Арабскі перыяд гісторыі Палесціны
Арабскі перыяд гісторыі Палесціны — гісторыя Палесціны ў перыяд з 640 па 1099 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 638 годзе арабы на чале з халіфам Умарам узялі Іерусалім. Да 640 года ўся Палесціна была заваявана арабамі і ўключана ў склад Арабскага халіфата.
Унутранае становішча
[правіць | правіць зыходнік]З распаўсюджваннем ісламу праведныя халіфы прыходзілі да высновы, што адносіны іх да новых падданых павінны быць урэгуляваны на аснове законнасці. Ужо Умар, другі халіф пасля прарока Магамета, уступіў на гэты шлях. Да язычнітцва не было памяркоўнасці, але хрысціяне і іўдзеі як уладальнікі Святога Пісання былі пакінутыя ў спакоі з абавязкам плаціць падушную падаць. З дзяржаўнай службы яны былі выключаныя, прапаганда іх рэлігіі забаронена. Нягледзячы на гэтыя абмежаванні, палесцінскія яўрэі адчувалі сябе пад уладай халіфаў у большай бяспецы, чым пад уладай сваіх ранейшых уладароў.
Пры дынастыі Абасідаў у Палесціне стала распаўсюджвацца сістэма ікта, узмацнілася эксплуатацыя сялян, адбывалася арабізацыя і ісламізацыя насельніцтва, пагаршалася прававое становішча хрысціян. Гэта стала прычынай шэрагу народных паўстанняў, у тым ліку паўстання 842 года пад правадырствам Абу Харбы. Пасля распаду Абасідскага халіфата Палесціна паслядоўна пераходзіла пад уладу егіпецкіх дынастый Тулунідаў, Іхшыдыдаў і, нарэшце, Фацімідаў.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У IX—XI стагоддзях Палесціна перажывала эканамічны ўздым. Апрацоўваліся вялікія сельскагаспадарчыя плошчы. Іерусалім, які з’яўляўся рэлігійным цэнтрам іўдаізму, хрысціянства і ісламу, у XI стагоддзі налічваў каля 40 тысяч чалавек. Прыбярэжныя горада Ака, Аскалон, Газа і Кесарыя вялі ажыўлены гандаль.
У 1099 годзе Палесціна ў выніку Першага крыжовага паходу была захоплена крыжакамі і стала часткай Іерусалімскага каралеўства.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Медников Н. А. Палестина от завоевания ее арабами до крестовых походов по арабским источникам. — В 4-х тт. // Православный Палестинский сборник. — Т. 17, вып. 2. — СПб., 1897‒1903.