Арктычныя канвоі
Арктычныя канвоі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
Дата | 21 жніўня 1941 — 1945 | ||
Месца | Паўночны Ледавіты акіян, Баранцава мора | ||
Вынік | Арктычныя канвоі адыгралі сваю ролю ў разгроме Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны праходзілі з Шатландыі (Грынак) і акупаванай Брытаніяй Ісландыі ў паўночныя порты СССР — Архангельск і Мурманск. Усяго са жніўня 1941 года па май 1945 года былі праведзены 78 канвояў (хоць у перыяды паміж ліпенем і вераснем 1942 года і сакавіком і лістападам 1943 года канвоі не хадзілі). У суме каля 1400 гандлёвых суднаў даставілі ў рамках праграмы ленд-ліза важныя ваенныя матэрыялы ў СССР. Арктычныя канвоі даставілі ў СССР каля паловы ўсёй дапамогі па ленд-лізе[1].
Страты
[правіць | правіць зыходнік]85 гандлёвых суднаў і 16 баявых караблёў ВМФ Вялікабрытаніі (2 крэйсеры, 6 эсмінцаў і 8 іншых эскортных суднаў) былі страчаны. Загінула 3000 брытанскіх маракоў[2]. Першыя канвоі засталіся незаўважанымі і не мелі страт. 7 студзеня 1942 года было патоплена першае брытанскае судна "Вазірыстан" з канвою PQ-7[3]. Самым трагічным быў канвой PQ-17, які страціў 23 караблі з 36.
Германія страціла шэраг суднаў, у тым ліку адзін лінкар, тры эсмінцы і прынамсі 30 падводных лодак, а таксама значную колькасць самалётаў. Напрыклад, пры атацы на канвой PQ-18 нямецкі бок страціў 40 самалётаў[4].
Савецкія арктычныя канвоі
[правіць | правіць зыходнік]У савецкай гістарычнай літаратуры тэрмін «арктычныя канвоі» ўжываўся выключна да аперацый Паўночнага флоту і Беламорскай ваеннай флатыліі на ўнутраных арктычных шляхах зносін Савецкага Саюза ў перыяд 1941—1944 гадоў, сучаснае значэнне тэрміна да перабудовы выкарыстоўвалася толькі ў «замежнай літаратуры»[5].
Маршрут
[правіць | правіць зыходнік]Першыя часы канвоі адплывалі з Хваль-фіёрда (Ісландыя), але, пачынаючы з верасня 1942 года, яны сталі адпраўляцца з базы Loch Ewe у Шатландыі. Шлях канвояў ляжаў міма Гебрыдскіх і Фарэрскіх астравоў за 300 км ад акупаванай Нарвегіі ў Мурманск і Архангельск (СССР) і быў асабліва небяспечны з-за праходжання недалёка ад баз нямецкай авіяцыі, падводнага і надводнага флоту, а таксама з-за пераважна дрэннага надвор'я ў гэтых водах.[6]. Канвой праходзіў маршрут у 1600 км за 10 дзён пры сярэдняй хуткасці ў 20 км/г[4].
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Кожны канвой меў у сваёй назве два літарна-лікавыя ідэнтыфікатары, PQ <нумар> ці JW <нумар> для канвояў у СССР, і QP <нумар> ці RA <нумар> для зваротных канвояў[7], за выключэннем самага першага канвою, які атрымаў кодавае імя «Дэрвіш». Абрэвіятура PQ (і QP адпаведна) з'явілася ад імя англійскага афіцэра П. К. Эдвардса (P. Q. Edwards), які займаўся канвоямі.[8]
Склад
[правіць | правіць зыходнік]«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941 года і прыбыў у Архангельск праз дзесяць дзён без страт. Канвой быў адносна невялікім і складаўся ўсяго з шасці гандлёвых суднаў. Эскорт складаўся з трох мінных тральшчыкаў, трох эсмінцаў і трох супрацьлодачных траўлераў.[9]
Камандаванне канвоем ажыццяўляў брытанскі контр-адмірал
Канвой мог складацца з 7[10]-35[11] грузавых суднаў і 5[10]-16 эскортных ваенных караблёў, якія маглі ўключаць авіяносцы ("Аргус"), крэйсеры ("Лондан", "Эдынбург"), эсмінцы ("Электра", "Кенія") і тральшчыкі[12]. З паветра канвой прыкрывала палубная эскадрылля з 40 "Дзікіх Катоў" і "Авосек"[4]. У прыбярэжных савецкіх водах канвой сустракалі савецкія эсмінцы Паўночнага флоту ("Урыцкі"[13] і "Куйбышаў"[14]).
У Савецкі Саюз везлі каўчук, бомбы, разабраныя самалёты Харыкейн, шэрсць і чаравікі[3]. Назад канвоі везлі лес[15] і золата[3].
Варта адзначыць чатыры канвоі:
- 30 мая 1942 года ацалелыя судны канвою PQ-16 прыбылі ў Мурманск і Архангельск; канвой апынуўся настолькі паспяховым у плане дастаўкі ваенных матэрыялаў у СССР, што нямецкае камандаванне прыклала дадатковыя намаганні для недапушчэння праходжання наступных канвояў.
- У ліпені 1942 года канвой PQ-17 быў рассеяны пасля атрымання паведамленняў пра выхад атрада нямецкіх лінкараў і крэйсераў на перахоп канвою. Толькі 11 з 36 гандлёвых суднаў канвою прарваліся ў савецкія порты.
- Бой у Баранцавым моры: у снежні 1942 года нямецкія надводныя караблі, у тым ліку цяжкія крэйсеры «Адмірал Хіпер» і «Лютцаў» выйшлі на перахоп канвою JW51B. Напад быў адбіты сіламі караблёў эскорту.
- Бой каля Нордкапа: у снежні 1943 года канвой JW55B быў атакаваны нямецкім лінейным крэйсерам «Шарнгорст», які ў начным баі быў патоплены брытанскім лінкарам «Дзюк оф Ёрк» і караблямі эскорту.[16]
Спіс арктычных канвояў
[правіць | правіць зыходнік]1941
[правіць | правіць зыходнік]У СССР | Са СССР | ||
«Дэрвіш» | адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941; прыбыў у Архангельск 31 жніўня | QP-1 | адправіўся з Архангельска 28 верасня 1941; прыбыў у Скапа Флоу 10 кастрычніка[9] |
PQ-1 | адправіўся з Ісландыі 29 верасня; прыбыў у Архангельск 11 кастрычніка | QP-2 | адправіўся з Архангельска 3 лістапада; прыбыў у Kirkwall (Аркнейскія астравы) 17 лістапада |
PQ-2 | адправіўся з Ліверпула 13 кастрычніка; прыбыў у Архангельск 30 кастрычніка | QP-3 | адправіўся з Архангельска 27 лістапада; рассеяны ў дарогі, прыбыў 3 снежня |
PQ-3 | адправіўся з Ісландыі 9 лістапада; прыбыў у Архангельск 22 лістапада | QP-4 | адправіўся з Архангельска 29 снежня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 9 студзеня 1942 |
PQ-4 | адправіўся з Ісландыі 17 лістапада; прыбыў у Архангельск 28 лістапада | ||
PQ-5 | адправіўся з Ісландыі 27 лістапада; прыбыў у Архангельск 13 снежня | ||
PQ-6 | адправіўся з Ісландыі 8 снежня; прыбыў у Мурманск 20 снежня |
1942
[правіць | правіць зыходнік]у СССР | са СССР | ||
PQ-7a | адправіўся з Ісландыі 26 снежня; прыбыў у Мурманск 12 студзеня | QP-5 | адправіўся з Мурманска 13 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 19 студзеня |
PQ-7b | адправіўся з Ісландыі 31 снежня; прыбыў у Мурманск 11 студзеня | QP-6 | адправіўся з Мурманска 24 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 28 студзеня |
PQ-8 | адправіўся з Ісландыі 8 студзеня; прыбыў у Архангельск 17 студзеня | QP-7 | адправіўся з Мурманска 12 лютага; рассеяны ў дарогі, прыбыў 15 лютага |
Аб'яднаны PQ-9 і PQ-10 | адправіўся Ісландыі 1 лютага; прыбыў у Мурманск 10 лютага | QP-8 | адправіўся з Мурманска 1 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 11 сакавіка |
PQ-11 | адправіўся з Шатландыі 14 лютага; прыбыў у Мурманск 22 лютага | QP-9 | адправіўся з Кольскага заліва 21 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 3 красавіка |
PQ-12 | адправіўся з Рэйк'явіка 1 сакавіка; прыбыў у Мурманск 1 сакавіка | QP-10 | адправіўся з Кольскага заліва 10 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 21 красавіка |
PQ-13 | адправіўся з Шатландыі; прыбыў у Мурманск 31 сакавіка | QP-11 | адправіўся з Мурманска 28 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 7 мая |
PQ-14 | адправіўся з Шатландыі 26 сакавіка; прыбыў у Мурманск 19 красавіка | QP-12 | адправіўся з Кольскага заліва 21 мая; прыбыў у Рэйк'явік 29 мая |
PQ-15 | адправіўся з Шатландыі 10 красавіка; прыбыў у Мурманск 5 мая | QP-13 | адправіўся з Архангельск 26 чэрвеня; прыбыў у Рэйк'явік 7 ліпеня |
PQ-16 | адправіўся з Рэйк'явіка 21 мая; прыбыў у Мурманск 30 мая | QP-14 | адправіўся з Архангельска 13 верасня; прыбыў у Шатландыю 26 верасня |
PQ-17 | адправіўся з Рэйк'явіка 27 чэрвеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 4 ліпеня | QP-15 | адправіўся з Кольскага заліва 17 лістапада; прыбыў у Шатландыю 30 лістапада |
PQ-18 | адправіўся з Шатландыі 2 верасня; прыбыў у Архангельск 21 верасня: першы канвой у суправаджэнні авіяносца | RA-51 | адправіўся з Кольскага заліва 30 снежня; прыбыў у Шатландыю 11 студзеня 1943 |
JW-51A | адправіўся з Ліверпула 15 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 25 снежня | ||
JW-51B | адправіўся з Ліверпула 22 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 4 студзеня 1943: гл. Бой у Баранцавым моры | ||
FB | незалежныя судны без эскорту |
1943
[правіць | правіць зыходнік]у СССР | са СССР | ||
JW-52 | адправіўся з Ліверпула 17 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 27 студзеня | RA-52 | адправіўся з Кольскага заліва 29 студзеня; прыбыў у Шатландыю 9 лютага |
JW-53 | адправіўся з Ліверпула 15 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 27 лютага | RA-53 | адправіўся з Кольскага заліва 1 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 14 сакавіка |
JW-54A | адправіўся з Ліверпула 15 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 24 лістапада | RA-54A | адправіўся з Кольскага заліва 1 лістапада; прыбыў у Шатландыю 14 лістапада |
JW-54B | адправіўся з Ліверпула 22 лістапада; прыбыў у Архангельск 3 снежня | RA-54B | адправіўся з Архангельска 26 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 снежня |
JW-55A | адправіўся з Ліверпула 12 снежня 1943; прыбыў у Архангельск 22 снежня | RA-55A | адправіўся з Кольскага заліва 22 снежня; прыбыў у Шатландыю 1 студзеня 1944 |
JW-55B | адправіўся з Ліверпула 20 снежня; прыбыў у Архангельск 30 снежня: гл. Бой у Нордкапа | RA-55B | адправіўся з Кольскага заліва 31 снежня; прыбыў у Шатландыю 8 студзеня 1944 |
1944
[правіць | правіць зыходнік]у СССР | са СССР | ||
JW-56A | адправіўся з Ліверпула 12 студзеня; прыбыў у Архангельск 28 студзеня | RA-56 | адправіўся з Кольскага заліва 3 лютага; прыбыў у Шатландыю 11 лютага |
JW-56B | адправіўся з Ліверпула 22 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 1 лютага | RA-57 | адправіўся з Кольскага заліва 2 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 10 сакавіка |
JW-57 | адправіўся з Ліверпула 20 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 28 лютага | RA-58 | адправіўся з Кольскага заліва 7 красавіка; прыбыў у Шатландыю 14 красавіка |
JW-58 | адправіўся з Ліверпула 27 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 4 красавіка | RA-59 | адправіўся з Кольскага заліва 28 красавіка; прыбыў у Шатландыю 6 мая |
JW-59 | адправіўся з Ліверпула 15 жніўня; прыбыў у Кольскі заліў 25 жніўня | RA-59A | адправіўся з Кольскага заліва 28 жніўня; прыбыў у Шатландыю 5 верасня |
JW-60 | адправіўся з Ліверпула 15 верасня; прыбыў у Кольскі заліў 23 верасня | RA-60 | адправіўся з Кольскага заліва 28 верасня; прыбыў у Шатландыю 5 кастрычніка |
JW-61 | адправіўся з Ліверпула 20 кастрычніка; прыбыў у Кольскі заліў 28 кастрычніка | RA-61 | адправіўся з Кольскага заліва 2 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 лістапада |
JW-61A | адправіўся з Ліверпула 31 кастрычніка; прыбыў у Мурманск 6 лістапада | RA-61A | адправіўся з Кольскага заліва 11 лістапада; прыбыў у Шатландыю 17 лістапада |
JW-62 | адправіўся з Шатландыі 29 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 7 снежня | RA-62 | адправіўся з Кольскага заліва 10 снежня; прыбыў у Шатландыю 19 снежня |
JW-63 | адправіўся з Шатландыі 30 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 8 студзеня 1945 |
1945
[правіць | правіць зыходнік]У СССР | Са СССР | ||
JW-64 | адправіўся з Шатландыі 3 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 15 лютага | RA-63 | адправіўся з Кольскага заліва 11 студзеня; прыбыў у Шатландыю 21 студзеня |
JW-65 | адправіўся з Шатландыі 11 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 21 сакавіка; быў двойчы тарпедаваны (пашкоджаны U-968, патоплены U-995) транспарт «Томас Дональдсан».[17] | RA-64 | адправіўся з Кольскага заліва 17 лютага; прыбыў у Шатландыю 28 лютага |
JW-66 | адправіўся з Шатландыі 16 красавіка; прыбыў у Кольскі заліў 25 красавіка | RA-65 | адправіўся з Кольскага заліва 23 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 1 красавіка |
JW-67 | адправіўся з Шатландыі 12 мая; прыбыў у Кольскі заліў 20 мая | RA-66 | адправіўся з Кольскага заліва 29 красавіка; прыбыў у Шатландыю 8 мая |
RA-67 | адправіўся з Кольскага заліва 23 мая; прыбыў у Шатландыю 30 мая |
Стратэгічнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арктычныя канвоі прывялі да значных змен у расстаноўцы марскіх сіл абодвух бакоў, што аказала істотны ўплыў на ход баявых дзеянняў на моры на іншых тэатрах баявых дзеянняў. У выніку дзеянняў ранніх рэйдаў брытанскіх эсмінцаў у Нарвегіі, Гітлер прыйшоў да пераканання, што англічане намерваюцца ўварвацца ў Нарвегію зноў. Гэта, разам з відавочнай неабходнасцю спыніць арктычныя канвоі ў СССР, прымусіла Гітлера аддаць загад перадыслакаваць цяжкія надводныя нямецкія караблі, у тым ліку лінкар «Тырпіц», у Нарвегію. Аперацыя «Цэрбер» была прадпрынятая часткова з гэтай прычыны.
Як «флот у наяўнасці», «Tirpitz» і іншыя цяжкія надводныя нямецкія караблі звязвалі сілы Каралеўскага ВМФ якія маглі быць лепшым чынам выкарыстаны дзесьці яшчэ, напрыклад, для стрымлівання ВМФ Японіі ў Індыйскім акіяне. Поспех рэйдаў у Атлантыцы «Гнайзенау» і «Шарнгорст» у 1941 прадэманстраваў маштабы нямецкай пагрозы ў Атлантыцы. Аднак, з закрыццём саюзнікамі непатруляванага паветранага «акна» над паўночнай Атлантыкай, паляпшэннем радыёпеленгацыйнага абсталявання (Huff-Duff (англ.)), абсталяваннем самалётаў сантыметровым радарам на аснове рэзананснага магнетрона[18] і выдзяленнем канвоям эскортных авіяносцаў, магчымасці для нямецкіх рэйдараў у Атлантыцы былі абмежаваны.
Апроч няўдалай спробы перахапіць канвой PQ17 у сакавіку 1943 года і рэйду на Шпіцберген у верасні 1943, «Тырпіц» правёў большую частку Другой сусветнай вайны ў нарвежскіх фіёрдах. «Тырпіц» падвяргаўся пастаянным атакам, пакуль нарэшце не быў патоплены ў фіёрдзе Тромсё 11 лістапада 1944 года Каралеўскімі ВПС. Іншыя цяжкія судны Крыгсмарынэ ніколі не дыслакаваліся ў Нарвегіі (напрыклад, «Гнайзенау»), былі выцеснены з портаў краіны, ці былі патоплены перавышаючымі сіламі праціўніка (напрыклад, «Шарнгорст»). Асабліва, няўдалая атака на канвой JW-51B (Бой у Баранцавым моры), калі перавышаючая групоўка нямецкіх надводных караблёў не змагла нанесці паражэнне брытанскаму эскорту, які складаўся з крэйсераў і эсмінцаў, прывяла Гітлера ў лютасць, і стала прычынай пераносу акцэнту з надводных рэйдараў да падводных лодак. Некаторыя цяжкія караблі былі фізічна разабраны і іх узбраенне выкарыстана ў прыбярэжных умацаваннях.
Барацьба з канвоямі
[правіць | правіць зыходнік]Для барацьбы з арктычнымі канвоямі немцы выкарыстоўвалі караблі, якія базіраваліся ў фіёрдах Нарвегіі (базы Алта-фіёрд, Тронхейм і Нарвік):
- лінкары «Тырпіц» і «Шарнгорст»,
- цяжкія крэйсеры «Адмірал Шэер», «Лютцаў», «Адмірал Хіпер»
- эсмінцы «Герман Шэрман», «Фрыдрых Экальт» і «Ганс Лодзі».
- падводныя лодкі тыпу U-134 (1941). У атацы на канвоі задзейнічаліся "зграі" па 10 падлодак[19]. Усяго ў берагоў Нарвегіі дзейнічала да 40 нямецкіх падводных лодак[3].
Таксама ў барацьбе з канвоямі немцы задзейнічалі 5-й паветраны флот (500 самалётаў тыпу Junkers Ju 88)[3]. Авіяцыя забяспечвала паветраную разведку. Калі канвой выяўлялі, з баз падымаліся бамбардзіроўшчыкі (каля 40[4]) і, падзяліўшыся на звёны, атакавалі судны.
Роля разведкі
[правіць | правіць зыходнік]Узлом англічанамі кода «Энігмы» адыграў важную ролю ў канчатковым поспеху арктычных канвояў. Хоць папераджальныя дзеянні былі не заўсёды магчымыя, разведвальныя даныя дазволілі Каралеўскаму ВМФ падрыхтавацца да баёў і канвоі маглі атрымліваць адэкватны эскорт. Перахоп і патапленне лінкара «Шарнгорст» былі ў значнай ступені абумоўлены здольнасцю англічан чытаць паведамленні, зашыфраваныя Энігмай.[20]
Канвой PQ-17
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1941 года фінскія войскі захапілі гарадок Сортавала і стварылі там пункт радыёперахопу. У пачатку ліпеня 1942 года гэты цэнтр перахапіў шыфраваную тэлеграму, перададзеную кодам Морзэ з савецкай авіябазы ў раёне Мурманска. Дэшыфраваны фінамі, тэкст тэлеграмы змяшчаў поўнае апісанне вялікага канвою PQ-17 з ваеннымі грузамі, які накіроўваўся з Ісландыі ў СССР. Фіны перадалі гэтыя матэрыялы немцам, якія спачатку планавалі выкарыстаць для атакі канвою надводныя караблі. Аднак, англійскія падлодкі выявілі спробу выхаду ў мора лінкара «Тырпіц»[крыніца?], і нямецкія надводныя караблі вярнуліся ў базу, а ўдар па PQ-17 быў нанесены авіяцыяй і падлодкамі.
Літаратурныя апісанні
[правіць | правіць зыходнік]Англамоўныя
[правіць | правіць зыходнік]Пра Арктычныя канвоі былі напісаны прынамсі два шырокавядомыя раманы: выдадзены ў 1955 годзе «Карабель Яго Вялікасці «Уліс» (англ.: «HMS Ulysses») шатландскага пісьменніка Алістэра Мак-Ліна, напісаны ў традыцыях класічнай літаратуры пра марскую вайну, і, выдадзены ў 1967 годзе, «Капітан» (англ.: «The Captain»), галандскім аўтарам Жанам дэ Хартогам (англ.: Jan de Hartog). Гэтыя дзве кнігі значна адрозніваюцца стылем, характарамі персанажаў і ўнутранай філасофіяй (Дэ Хартог быў пацыфістам, чаго нельга сказаць пра Мак-Ліна). Усё ж, яны абодва яскрава перадаюць атмасферу ваенных дзеянняў і недружалюбнай прыроды, што патрабуе ад смельчакоў велізарнай вытрымкі і мужнасці. Абедзве кнігі былі напісаны пад уражаннем лёсу канвою PQ-17, аднак не разглядаюць дэталёва яго лёс.
Рускамоўныя
[правіць | правіць зыходнік]Рускі пісьменнік Валянцін Пікуль апісаў паход каравана PQ-17 у сваім рамане «Рэквіем каравану PQ-17».[21]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У Мурманску пастаўлены помнік удзельнікам Паўночных канвояў.
- На паўднёвым ускрайку Манхэтэна знаходзіцца мемарыял са стэламі, на якіх пайменна пералічаны амерыканскія маракі, што загінулі ў час вайны.
- У 1992 годзе Банкам Расіі выпушчана памятная манета «Паўночны канвой».
- 31 жніўня 2014 года ў Санкт-Пецярбургу адкрыты помнік маракам палярных канвояў у 73-ю гадавіну прыбыцця ў СССР першага канвою «Дэрвіш»[22].
Зноскі
- ↑ Татьяна Брицкая «Мы были друзьями, но нам не доверяли» // Новая газета. — 2017. — № 47-48 (2624-2625). 05.05.2017
- ↑ Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны
- ↑ а б в г д Арктычныя канвоі: скрозь агонь і палярную ноч
- ↑ а б в г Арктычны канвой JW-64
- ↑ А. В. Басов. Арктические конвои. // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах, под ред. Гречко А. А. Москва, Воениздат, 1976—1980. Том 1: А — Бюро военных комиссаров, 1976, с 236.
- ↑ Bob Ruegg and Arnold Hague Convoys to Russia 1941—1945 ASIN B000S9V1TW ISBN 0-905617-66-5 (англ.)
- ↑ Апошнімі з гэтай серыі былі «PQ-18» і «QP-15»/ C снежня 1942 года канвоі, якія ішлі ў СССР, мелі літар «JW», назад - «RA». Парадкавы нумар пачынаўся з 51.
- ↑ Arnold Hague The Allied Convoy System 1939—1945: Its Organization, Defence and Operation ISBN 1-55125-033-0 ISBN 978-1-55125-033-5 (англ.)
- ↑ а б Russian Convoy series (англ.)
- ↑ а б PQ-5
- ↑ PQ-16
- ↑ Дэрвіш (арктычны канвой)
- ↑ Канвой PQ-1
- ↑ PQ-2
- ↑ Канвой QP-1
- ↑ Поспех быў забяспечаны магчымасцю прыстрэлкі ў цемры па радыёлакацыйных засечках усплёскаў снарадаў, хоць былі выкарыстаны і асвятляльныя снарады
- ↑ «Томас Дональдсан» - Часопіс "Нептун" - Усе фарбы моры(недаступная спасылка)
- ↑ Angela Hind. "Briefcase 'that changed the world'" . BBC News (5 лютага 2007).
- ↑ Ленд-ліз. Паўночныя канвоі. Стратэгічнае значэнне Архівавана 3 жніўня 2017.
- ↑ Sebag-Montefiore, Hugh (2001). Enigma: The Battle for the Code. London: Phoenix. pp. pp 293-303.
{{cite book}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка) ISBN 0-7538-1130-8 (англ.) - ↑ «Рэквіем каравану PQ-17» на lib.aldebaran.ru Архівавана 13 кастрычніка 2007.
- ↑ У Санкт-Пецярбургу адкрыецца помнік маракам палярных канвояў. // RT на рускай, 31 жніўня 2014 года.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Rösselsprung («Knight’s Move») — Апісанне нямецкай марской кампаніі па барацьбе з саюзнымі арктычнымі канвоямі (англ.).
- Арктычныя канвоі (СССР)
- Канвой БД-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Арктычныя канвоі на Вікісховішчы |
- MOD veterans' agency Архівавана 19 верасня 2004.
- German account of RösselsprungАрхівавана 15 красавіка 2012.
- Апісанне вайны ў Арктыцы і арктычных канвояў з савецкага пункта гледжання (адмірал Кузняцоў М. Г.)
- Naval History.net
- Ленд-ліз і паўночныя канвоі: агляд гістарыяграфіі і крыніц Архівавана 23 жніўня 2017.
- Музей Ленд-лізу