Асацыяваны прафесар
Асацыяваны прафесар (англ.: associate professor) — гэта навуковае званне і пасада, якая існуе ў вышэйшых навучальных установах большасці краін свету і прыблізна адпавядае беларускаму дацэнту.
Адрозненні
[правіць | правіць зыходнік]Паўночнаамерыканская сісітэма
[правіць | правіць зыходнік]У паўночнаамерыканскай сістэме, якая выкарыстоўваецца ў ЗША і большасці іншых краін свету, гэта пасада, якая ў сістэме іерархіі знаходзіцца паміж асістэнт-прафесарам і поўным прафесарам. У такой сістэме званне асацыяванага прафесара звычайна з'яўляецца першым павышэннем, што адбываецца пасля атрымання пасады выкладчыка (асістэнт-прафесара), а ў ЗША яна звычайна звязана з атрыманнем пастаяннага працоўнага кантракту з вучэльняй.
Краіны Брытанскай садружнасці
[правіць | правіць зыходнік]У сістэме краін Брытанскай садружнасці званне асацыяванага прафесара звычайна з'яўляецца другім або трэцім павышэннем, якое адбываецца пасля атрымання пачатковай акадэмічнай пасады. Тыя, хто атрымліваюць гэтае званне, як правіла, ужо з'яўляюцца пастаяннымі супрацоўнікамі вучэльні і маюць два папярэднія званні лектара і старэйшага лектара. Традыцыйна брытанскія ўніверсітэты выкарыстоўвалі званне «выкладчык» (англ.: Reader — дакладна «той, хто чытае»), у той час як у Аўстраліі і Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, Індыі, Малайзіі і Ірландыі ў рамках сістэмы акадэмічных званняў выкарыстоўваецца «асацыяваны прафесар на пасадзе выкладчыка» (англ.: Associate professor in place of reader). З нядаўняга часу некаторыя універсітэты ў гэтых краінах з большага пачали пераймаць паўночнаамерыканскую сістэму акадэмічных званняў і пасад.