Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Australian National University | |
Арыгінальная назва | англ.: Australian National University |
Дэвіз | лацінская мова |
Заснаваны | 1946 |
Студэнты | 17 380[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Канбера, Аўстралія |
Сайт | anu.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: Australian National University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кампус уключае ў сябе сем навучальных і даследчых каледжаў у дадатак да некалькіх нацыянальных акадэмій і інстытутаў. Заснаваны ў 1946 годзе, універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам, які быў створаны парламентам Аўстраліі. Ён вядзе сваё паходжанне ад Канберскага ўніверсітэцкага каледжа, які быў створаны ў 1929 годзе і быў інтэграваны ў Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт ў 1960 годзе. Ён налічвае шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 49 стыпендыятаў Родса сярод сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Універсітэт падрыхтаваў двух прэм'ер-міністраў і больш за дзясятак кіраўнікоў урадавых ведамстваў Аўстраліі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж Азіі і Ціхага акіяна
- Каледж бізнесу і эканомікі
- Каледж інжынерыі, камп'ютарнай тэхнікі і кібернетыкі
- Каледж здароўя і медыцыны
- Каледж права
- Каледж прыродазнаўчых навук
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы