Перайсці да зместу

Балатнянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балатнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Балотня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 707
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Балатня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Балотня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Карчаваха[1], 29 снежня 2014 года — пасёлкі Пабеда і Рубанае[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1049 чалавек[3], з іх 94,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 707 чалавек[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.