Барсукоўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Барсукоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мёрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Барсукі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Афіцыйная мова | беларуская |
Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі.
Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, сельсавет перайменаваны ва Узменскі[1].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў[2].
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:
- Барсукі, вёска
- Барсукі 2, хутар
- Брыжынкі, вёска
- Буралом 1, вёска
- Вінагроды, вёска
- Казелькі, хутар
- Калачова, хутар — ліквідаваны ў 2008 г.
- Карандашы, вёска
- Клёміна, вёска
- Ліпава 1, хутар
- Ліпава 2, хутар
- Пераслова, вёска
- Пераслоўка, вёска
- Палшчына, хутар
- Труды, вёска
- Узмёны, вёска
На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш.
Архіў
[правіць | правіць зыходнік]Архіўныя дакументы Барсукоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3].
Архіў, які ахоплівае 1940—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.
Архіў Барсукоўскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам існуючага Узмёнскага сельсавета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. (руск.) С. 234
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.