Благадатнэ (Валынская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Благадатнэ[2] (укр.: Благодатне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, падпарадкаваны Новавалынскаму гарадскому савету, да 2016 г. называўся Жоўтнэвэ (укр.: Жовтневе — «Кастрычніцкае»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе быў запраектаваны пасёлак, які пазней ўвайшоў у склад Новавалынскага гарадскога савета. Пасёлак пабудаваны на тэрыторыі вёскі Білычы Іванычаўскага раёна. Ён быў спецыяльна пабудаваны для працаўнікоў вугальных прадпрыемстваў — шахты № 6 (адкрылася ў 1956 годзе) і шахты № 7 (адкрылася ў 1957 годзе). 12 мая 2016 года ў адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі пасёлак перайменаваны ў Благадатнэ.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход ад Новавалынска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Іванычы на лініі Чэрванаград — Уладзімір-Валынскі. Побач размешчаны вёскі Грыбовіца, Літавеж, Білычы.