Бітва за Эн-Наджаф (2003)
Бітва за Эн-Наджаф (2003) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
Дата | 24 сакавіка — 4 красавіка 2003 | ||
Месца | Эн-Наджаф | ||
Вынік | перамога ЗША і Вялікабрытаніі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва пры Эн-Наджафе — адна з важных бітваў падчас ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак.
Эн-Наджаф — горад, які знаходзіцца ў 150 км ад Багдаду, з’яўляецца таксама святым горадам шыітаў. На гэты раз замежныя войскі наважылі ўжыць аблогавую тактыку. Планавалася, абышоўшы горад, як было з Насірыяй і Эс-Самавай, ізаляваць яго, каб перашкодзіць нападам іракскіх войскаў на амерыканскія камунікацыі. Для гэтага планавалася захапіць стратэгічна важныя масты на поўначы і поўдня Эн-Наджафа. У аперацыі прымалі ўдзел часці 3-й механізаванай дывізіі ЗША.
26—27 сакавіка каля горада адбыўся самы разлютаваны бой з пачатку ўварвання. Супраціў амерыканскім войскам аказвалі рэгулярныя воінскія часці і атрады народнага апалчэння. Пры абароне горада іракцы выкарыстоўвалі лёгкае стралковае ўзбраенне[5]. Да гэтага часу пад горадам загінула прыкладна 650 іракцаў[6]. Крыху раней у баі іракскімі войскамі былі знішчаны два амерыканскіх танка «Абрамс». Сілы міжнароднай кааліцыі страцілі чатырох чалавек забітымі і двух параненымі.
Да канца сакавіка Эн-Наджаф быў узяты ў аблогу[7]. У пачатку красавіка пасля некалькіх дзён баёў горад быў узяты 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй ЗША.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ of War -- Appendix 1. Survey of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 war | Commonwealth Institute of Cambridge Архівавана 2 верасня 2009.
- ↑ On Point - The United States Army in Operation Iraqi Freedom
- ↑ http://icasualties.org/oif/prdDetails.aspx Архівавана 12 жніўня 2008.
- ↑ http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=9501EFDD1E30F934A15750C0A9659C8B63&sec=&spon= New York Times, March 27, 2003
- ↑ Крупнейший за всю войну бой произошел недалеко от Багдада(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 14 студзеня 2010.
- ↑ Новотека: Новости — Под ан-Наджафом погибли 650 иракцев(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 14 студзеня 2010.
- ↑ Союзники взяли в кольцо ан-Наджаф :: Происшествия :: Top.rbc.ru