Віктар Іванавіч Бурскі
Віктар Іванавіч Бурскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
Папярэднік | Георгій Таразевіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крэчка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Зеляноўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Заламай | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1938 (86 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Ві́ктар Іва́навіч Бу́рскі (нар. 10 красавіка 1938, Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама (1962—1973).
У 1973—1975 гадах старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, пасля 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ, 1-ы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1987—1994 гадах старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1991—1996 гадах таксама старшыня Брэсцкага абласнога савета[1][2].
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
З 15 лютага 1996 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Польшчы[3], адстаўлены 10 сакавіка 2000 года [4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі[5].
13 сакавіка 1998 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Database «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University (руск.)
- ↑ Старонка Database «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University падае, што Віктар Бурскі быў старшынёй Брэсцкага абласнога савета да 1994 года, але гэта памылка — ён быў старшынёй найменей да 30 жніўня 1995 года — Решение Брестского областного Совета депутатов от 30 августа 1995 г. № 254 «Об установлении административной ответственности за нахождение несовершеннолетних на улице в ночное время без присмотра родителей» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 февраля 1996 г. № 76 «О назначении В. И. Бурского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 9 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 10 марта 2000 г. № 123 «Аб вызваленні В.І.Бурскага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча» Архівавана 20 верасня 2011.
- ↑ Яны кіравалі горадам і раёнам
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 марта 1998 г. № 411 «О награждении В. И. Бурского Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Паслы Беларусі ў Польшчы
- Дыпламаты Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
- Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта