Генадзь Пятровіч Аўласенка
Генадзь Пятровіч Аўласенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
aulasenka.ho.ua |
Генадзь Пятровіч Аўласенка (нар. 16 жніўня 1955, в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. З 1974 па 1976 год служыў ва ўзброеных сілах. Затым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якуціі і Забайкаллі.
Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года. З 2014 года галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Жыве ў Чэрвені (Мінская вобласць). Жанаты, мае двух дзяцей.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменніцкай дзейнасцю пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта была выключна паэзія (рускамоўная, затым беларускамоўная), з сярэдзіны 1990-х гадоў захапіўся драматургіяй. П’есы Генадзя Аўласенкі станавіліся лаўрэатамі трох першых рэспубліканскіх конкурсаў беларускай драматургіі, гучалі па беларускаму радыё, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і калектыўных зборніках.
Прозу пачаў пісаць значна пазней. Спачатку гэта быў цыкл невялікіх беларускамоўных апавяданняў пад агульнай назвай: «На мяжы рэальнага і фантастычнага». Апавяданні гэтыя неаднаразова друкаваліся ў часопісе «Маладосць», штотыднёвіку «ЛіМ», газетах «Звязда», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета». Адно з апавяданняў у 2007 годзе стала пераможцам конкурсу апавяданняў, які штогод праводзіць газета «Звязда». У 2008 годзе ў выдавецтве «Ковчег» выйшаў фантастычны раман «История вместо математики».
Шмат піша для дзяцей. Творча супрацоўнічае з дзіцячымі часопісамі: «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзачок». Дзіцячыя вершы, казкі і п’есы Генадзя Аўласенкі неаднаразова гучалі па беларускаму радыё, друкаваліся на дзіцячых старонках часопісаў «Алеся», «Родная прырода», «Лесавічок» і інш.
Казкі Генадзя Аўласенкі ўвайшлі ў зборнікі казак «Чароўныя пацеркі» і «Вежа міру», якія ў 2006—2007 гг. выйшлі ў «Мастацкай літаратуры», а таксама ў казачны цыкл выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»: «Чырвоная кніга ў казках і вершах» (2007); «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2008); «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2009).
У 2009 годзе ў выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» выйшла кніга-казка «Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора», у гэтым жа, 2009 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігу-казку «Вася Лайдачкін у Краіне Шкодных Звычак». У канцы 2009 года ў серыі «Бібліятэка сучаснай беларускай фантастычнай і прыгодніцкай прозы», якую выдае выдавецтва «Харвест» разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выйшла кніга фантастыкі «Дзікія кошкі Барсума». У 2010 годзе «Новые приключения маленького ветерка из вентилятора» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»). У 2011 годзе беларуская сучасная фантастыка папоўнілася раманам Г. Аўласенкі «Пленники чёрного леса». У 2012 годзе ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» выходзіць працяг прыгод «Вецярка з вентылятара» — «Ветерок и госпожа Зима». У 2014 годзе выходзіць зборнік рэальна-містычна-фантастычных апавяданняў «Ключ, які нічога не адмыкае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), таксама выходзіць у свет яшчэ адзін працяг «Вецярка…» — «Ветерок и Крысиный король» (выдавецтва «Звязда»).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Час збіраць камяні: Вершы, паэмы. Мінск, 2003. 86 с.
- История вместо математики. Мистический триллер. Минск, 2008. 190 c.
- Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск, 2009. 125 с.
- Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. Казачная аповесць. Мінск, 2009. 58 c.
- Дзікія кошкі Барсума. Мінск, 2009. 383 с.
- Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск, 2010. 140 с.
- Азы вершаскладання. Дапаможнік для пачынаючых паэтаў. Мінск, 2011. 163 с.
У зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- Дзіўныя і крыху казачныя прыгоды Васі Лайдачкіна і яго сяброў // Зорная Кася: казкі / уклад. А.В. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка). — ISBN 978-985-02-1548-2.
- Рачныя прыгоды // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А.В. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка). — ISBN 978-985-02-1803-2.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўласенка Генадзь // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. — Мінск. 2003. — С. 544.
- Урбан І. Першая кніга [«Час збіраць камяні»] // Патрыёт. — Ушачы, 30 ліпеня 2003.
- Аўласенка Г. П. Пра сябе і сваю творчасць // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Персанальны сайт Генадзя Аўласенкі Архівавана 20 красавіка 2020.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі