Перайсці да зместу

Герб Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Расіі
Дэталі
Суб’ект Расія
Зацверджаны 30 лістапада 1993 і 1497
Заснаванне 30 лістапада 1993 і 1497

Герб Расіі — адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Расіі, нароўні з сцягам і гімнам.

Герб Расійскай федэрацыі быў зацверджаны ўказам Прэзідэнта 30 лістапада 1993 года, неўзабаве пасля роспуску Вярхоўнага Савета РФ. Ён замяніў сабою герб СССР і герб РСФСР пасля распаду СССР, а за ўзор быў узяты герб Расійскай імперыі

У цэнтры выяўлены герб Масквы — Георгій Пераможца, які забівае кап’ём змея. Тры кароны увасабляюць суверэнітэт як усёй Расійскай федэрацыі, так і яе частак, суб’ектаў федэрацыі. Скіпетр з дзяржавай, якія двухгаловы арол трымае ў лапах, сімвалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[1].

Знешні выгляд герба зацверджаны федэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі» у 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленне (паказ) герба без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго двухгаловага арла, а таксама ў аднаколерным варыянце.

З’яўляецца пры Іване III-м. Двухгаловы арол, як вядома, прыйшоў на рускую зямлю з Візантыі, дзе ён сімвалізаваў адзінства імператара і патрыярха.

Зноскі

  1. Дзяржаўны герб РФ на сайце «Дзяржаўная сімволіка»