Гісторыя Бангладэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Бангладэш сягае ў неймаверную даўніну і з’яўляецца часткай гісторыі рэгіёна Бенгалія — аднаго з сэрцаў вялікай Індыі.

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні ў Бангладэш выявілі некалькі старажытных гарадоў, якія мелі міжнародныя гандлёвыя сувязі на працягу тысячагоддзяў. Першая пісьмовая згадка пра існаванне дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Бангладэш адносіцца да V—IV стст. да н.э. У антычных гісторыкаў усходнеіндыйскі субкантынент быў вядомы пад назвай Гангарыдай. У той час гэта была тэрыторыя імперый Маур’яў і Гупта.

У наступныя стагоддзі Усходняя Бенгалія з’яўлялася цэнтрам імперыі Палаў і дзяржавы Сенаў, уваходзіла ў склад Дэлійскага султаната і імперыі Вялікіх Маголаў.

Бенгальскі султанат[правіць | правіць зыходнік]

Бенгалія ў партугальскім атласе Мілера, 1519

У XIV—XVIII стст. шматлікія княствы Бенгаліі аб’ядналася пад сцягам ісламскай дзяржавы Бенгальскі султанат. Яе гарады былі важнымі цэнтрамі гандлю муслінам і шоўкам.

Брытанскае панаванне[правіць | правіць зыходнік]

З 1757 да 1947 Усходняя Бенгалія знаходзілася ў складзе Брытанскай Індыі. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Бангладэш стаў адным з цэнтраў бенгальскага адраджэння і антыкаланіяльнага руху.

У складзе Пакістана[правіць | правіць зыходнік]

У выніку падзелу Індыі па рэлігійным прынцыпе (1947) Усходняя Бенгалія адышла да Пакістана, і на яе тэрыторыі была створаная правінцыя Усходні Пакістан. Бенгальцы не жадалі жыць у чарговай каланіяльнай залежнасці. У 1952 годзе быў створаны Рух за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. У снежні 1970 на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў адзіным Пакістане, перамагла Народная ліга (НЛ), што выступала з праграмай надання Усходняму Пакістану рэгіянальнай аўтаноміі. Спроба пакістанскіх улад сілай не дапусціць прыходу НЛ да ўлады прывяла да абвяшчэння незалежнасці Бангладэш (26 сакавіка 1971) і да пачатку ўзброенай барацьбы, у якой фарміраванні прыхільнікаў незалежнасці атрымалі ваенную падтрымку з боку Індыі. Вызваленчая вайна завяршылася 16 снежня 1971 капітуляцыяй усходне-бенгальскай групоўкі ўзброеных сіл Пакістана.

Незалежная Бангладэш[правіць | правіць зыходнік]

Нованароджаная дзяржава стала парламенцкай рэспублікай, аднак ужо ў 1975 годзе Бангладэш абірае прэзідэнцкую форму кіравання. У 1990 краіна зноў вярнулася да парламенцкай дэмакратыі. За гады незалежнасці адбыліся 4 дзяржаўныя перавароты, змянілася 18 прэзідэнтаў, двое з якіх былі забіты. Звыш 8 гадоў краіна жыла ва ўмовах ваеннага рэжыму, уплыў ваенных па-ранейшаму надзвычай высокі.

Зноскі