Джуліяна Мур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліяна Мур
Julianne Moore

Імя пры нараджэнні Джулі Эн Сміт
Дата нараджэння 3 снежня 1960(1960-12-03)[1][2][…] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Муж Bart Freundlich[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, пісьменніца, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, дзіцячая пісьменніца, акцёрка, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар
Кар’ера 1983 — наш час
Узнагароды
IMDb ID 0000194
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуліяна Мур (англ.: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сміт; нарадзілася 3 снежня 1960, ЗША) — амерыканская актрыса, чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар», прызёр Берлінскага кінафестывалю, тройчы лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джуліяна Мур нарадзілася 3 снежня 1960 у Феетвіле, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай актрысы, Пітэр Мур Сміт, быў ваенным суддзёй, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псіхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амерыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўніверсітэта. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакалаўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сміт стала Джуліанай Мур: у Гільдыі акцёраў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.

Актрыса была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысёрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 года, шлюб аформлены са жніўня 2003 года). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 снежня 1997 года) і дачка Ліў Хэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 года).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Джуліяна Мур лічыцца вядучай амерыканскай характэрнай актрысай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыма, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозніваецца адвагай у выбары роляў і акцёрскай гульні.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Julianne Moore // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julianne Moore // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]