Дрыколле
Вёска
Дрыколле
|
Дрыко́лле[1] (трансліт.: Drykollie, руск.: Дриколье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 5 км на паўночны захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе дзяржаўнага маёнтка Лужасна. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска пры возеры Дрыкольскае ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска адносілася да Шалыгінскага сельскага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шалыгінскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Галубава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі ў лютым 1944 года спалілі 5 двароў і загубілі 7 жыхароў. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 2000 годзе ў складзе калгаса «Прызыў» (цэнтр — вёска Мазалава).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2 двары, 77 жыхароў (1785)
- 19 двароў, 104 жыхары (1905)
- 27 двароў, 155 жыхароў (1926)
- 29 двароў, 78 жыхароў (1941)
- 35 двароў, 246 жыхароў (1969)
- 67 гаспадарак, 122 жыхары (1997)
- 51 гаспадарка, 74 жыхары (2018)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000277.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў (1912—1984) — вучоны ў галіне фітапаталогіі і вірусалогіі, доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт АН БССР, прафесар[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх