Перайсці да зместу

Дыегу Алвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дыегу Алвіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыегу Алвіс Карэйра
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1985(1985-06-24)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Бразілія Атлетыку Мінейру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Бразілія Атлетыку Мінейру 61 (-65)
2007—2011 Іспанія Альмерыя 124 (-185)
2011—2017 Іспанія Валенсія 146 (-196)
2017—2022 Бразілія Фламенгу 115 (-112)
2023 Іспанія Сельта 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2017 Бразілія Бразілія 10 (-2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дые́гу А́лвіс Карэ́йра[3] або Дыега Алвес (парт.: Diego Alves Carreira; нар. 24 чэрвеня 1985, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2017).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў прафесійную кар’еру ў «Атлетыку Мінейру». У 2007 годзе перайшоў у іспанскую «Альмерыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ла Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабенья, але затым стаў часцяком гуляць у стартавым складзе і дапамог клубу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасля таго, як Кабенья перайшоў у склад «Рая Вальекана» ў жніўні 2008 года, Алвіс стаў асноўным брамнікам клуба ў сезоне 2008/09.

У 2011 годзе бразільскі галкіпер уз’яднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмеры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[4]. За «кажаноў» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасня 2011 года ён адыграў увесь матч супраць бельгійскага «Генка»[5]. У далейшым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка «Валенсіі».

У ліпені 2017 года іспанскі клуб пацвердзіў пераход Дыегу Алвіса ў «Фламенгу»[6]. У складзе «Фламенгу» брамнік выйграў шэраг тытулаў, у тым ліку двойчы стаў чэмпіёнам Бразіліі і двойчы перамог у Кубку Лібертадорэс. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскай «Сельты», аднак, не згуляўшы ніводнай хвіліны за каманду, ужо ў красавіку 2023 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Алвес быў абраны для ўдзелу ў Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне, але ніводнага матча гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 года Дыега дэбютаваў у зборнай Бразіліі, ён адгуляў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габона.

«Атлетыку Мінейру»:

«Фламенгу»:

Бразілія: