Дэштэ-Кевір
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Maranjab_dunes_in_the_Kavir_Desert.jpg/220px-Maranjab_dunes_in_the_Kavir_Desert.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Dasht-e_Kavir.jpg/220px-Dasht-e_Kavir.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Caravanserai_in_Maranjab.jpg/220px-Caravanserai_in_Maranjab.jpg)
Дэ́штэ-Кеві́р — пустыня на поўначы Іранскага нагор'я, у Іране.
Даўжыня каля 500 км, шырыня да 250 км. Плошча каля 55 тыс. км². Шэраг падзеленых вузкімі нізкімі градамі бяссцёкавых пласкадонных упадзін, дно якіх знаходзіцца на вышыні 600—800 м. Упадзіны заняты саланчакамі, такырамі, перасыхаючымі салёнымі балотамі. У час дажджу ўтвараюцца азёры непраходнай гразі. Летам паверхня саланчакоў пакрыта саляной скарынкай, пад якой ляжыць пясчана-глеевая багністая маса. На паўночнай ускраіне Дэштэ-Кевір вялікія аазісы. На вялікіх прасторах расліннасць адсутнічае. Абвадняецца перасыхаючымі вадатокамі, якія сцякаюць у асноўным з паўднёвых схілаў Эльбурса.
Нацыянальны парк Кевір, на ўсходзе пустыні — частка рэзервата Туран.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дэштэ-Кевір // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.