Перайсці да зместу

Ева Вежнавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Вежнавец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1972[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, празаік, перакладчыца
Прэміі

Ева Вежнавец, сапраўднае імя Святлана Курс (нар. 1972, в. Загалле, Любанскі раён) — беларуская пісьменніца, журналістка.

У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт БДУ[2].

Працавала ў «Нашай Ніве», потым 13 год — на «Еўрарадыё». Галоўная рэдактарка часопіса Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» (1996—1999). Аўтарка выданняў «Наша Ніва», «Свабода», «ARCHE», «Наша гісторыя», «Дзеяслоў», арт-праекта «Партызан», радыё «Свабода» і «Еўрарадыё», тэлеканала Белсат (1999—2020).

Жыве ў Польшчы. У 2020 годзе дапамагала сталым людзям у сувязі з пандэміяй каранавірусу[3][4].

Піша прозу. У першым нумары часопісу «Arche» ў 1998 годзе было апублікавана яе першае апавяданне «Мы два Хохлікі»[2].

Суаўтарка зборніка практык тэатральных і вулічных хэпенінгаў «Свабода без цябе» (2003).

У зборніку апавяданняў «Шлях дробнай сволачы» (2008) Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

У 2015 годзе ў Нашай Ніве апублікавала сваё апавяданне «Параска і яе чорны бык», не пад псеўданімам, а пад сапраўдным прозвішчам[5].

Як перакладчыца супрацоўнічае з Інстытутам тэатральным імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве (2019). Дзяячка, аўтарка і перакладчыца Таварыства Маладых Творцаў «Да Тэатра» ў Познані.

У 2020 стала адной з дзвюх першых аўтарак выдавецкага праекта Святланы Алексіевіч «Пфляўмбаўм»[6], у межах якога выйшла аповесць «Па што ідзеш, воўча?» (2020). Жанр яе акрэслены як «балотная казка». Галоўная гераіня, алкагалічка сярэдніх гадоў, займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе і з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабулі-варажбіткі ў беларускую глушэчу. Тут ёй наканавана выправіць старыя грахі, пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць.

  • «Шлях дробнай сволачы» (Мінск, «Логвінаў», 2008)[4]
  • «Па што ідзеш, воўча?» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/ Цымбераў, 2020, «Пфляўмбаўм»/ «Альфа кніга», 2022)

Зноскі